Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.07.2021

Аператыўна-дзяжурнай службе МУС Беларусі споўнілася 55 гадоў!

Старэйшы аператыўны дзяжурны АДС Пухавіцкага РАУС маёр міліцыі Ціхоня Ігар Васільевіч, начальнік АДС капітан міліцыі Харонжын Юрый Юр'евіч, старэйшы аператыўны дзяжурны АДС маёр міліцыі Петрусеў Аляксандр Мікалаевіч.

Сёлета, 12 ліпеня, аператыўна-дзяжурнай службе МУС Беларусі споўнілася 55 гадоў. У 1966 годзе яна была арганізавана як асобнае самастойнае падраздзяленне. Калі патэлефанаваць па нумары 102, нам напэўна адкажа адзін з яе супрацоўнікаў. Ён уважліва выслухае і прыме ўсе неабходныя меры для аказання дапамогі.

Старэйшы аператыўны дзяжурны АДС маёр міліцыі Петрусёў Аляксандр Мікалаевіч.

Пералік асноўных задач аператыўна-дзяжурнай службы вельмі шырокі. Сюды ўваходзіць і імгненнае рэагаванне на паступаючыя звароты, і разбіральніцтва з правапарушальнікамі, і далейшая дастаўка затрыманых у ізалятар часовага ўтрымання. Дадзенае падраздзяленне першым пазнае аб тым, што здарылася і рэагуе адпаведным чынам.

Па словах начальніка АДС Пухавіцкага РАУС Юрыя Харонжына, звароты могуць быць абсалютна рознага характару.

У штаце ў нас 24 супрацоўнікі. Званкі прымаем па двух лініях гарадской сувязі і на тры мабільных тэлефона. У сярэднім за суткі паступае ад сарака званкоў. Так, у асноўным гэта паведамленні аб правапарушэннях. Але бывае і такое, што камусці нешта здалося, хто-небудзь штосцi не так зразумеў, або зусім тэлефануюць удакладніць якую-небудзь інфармацыю. Напрыклад, расклад электрацягнікоў. У такіх выпадках выяўляюцца галоўныя якасці нашых супрацоўнікаў, а менавіта вытрымка і цярпенне. Любы зварот патрабуе ад нас дэталёвага разгляду і належнага рэагавання. Здарыцца можа ўсякае, і зразумець, чаму чалавек тэлефануе менавіта нам, прамы абавязак нашага супрацоўніка. З дня ў дзень мы апрацоўваем інфармацыю, якая паступае, выязджаем на месцы здарэння, прымаем заявы грамадзян. Кожны выпадак практычна заўсёды ўяўляе сабой сітуацыю, у якой чалавек трапіў у бяду і яму патрабуецца дапамога. Бывае, што ўсё заканчваецца добра. Вось, напрыклад, летась ад грамадзян паступіла паведамленне аб выяўленні падчас будаўніцтва дома на сваім участку баявой міны часоў Вялікай Айчыннай вайны. Наша падраздзяленне адразу накіравала групу супрацоўнікаў. Было выстаўлена ачапленне. Прыехаўшы супрацоўнік ваенкамата пацвердзіў асцярогі. Была выклікана сапёрная група з Мінска, але яна змагла прыехаць толькі на наступны дзень. Ачапленне прастаяла каля сутак. Пасля агляду сапёры ўздыхнулі з палёгкай, паколькі міна апынулася аўтамабільным дыскам. У выніку сітуацыя камічная, аднак тады было не смешна. Нашы супрацоўнікі знаходзіліся ў максімальнай блізкасці ад ачага небяспекі і першымі былі схільныя да рызыкi.

Улетку нагрузка павялічваецца. Шмат людзей прыязджаюць на дачы, у вёскі да сваякоў. Сельская мясцовасць ажывае. На вуліцах вельмі шмат дзяцей. Нагрузка ў летні перыяд павялічваецца не толькі на нашу службу, але і ў цэлым на ўсю сістэму МУС.

Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 515 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»