Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.07.2021

«Аб абмежаванні і забароне наведвання лясоў»

На падставе падпункта 2.9 пункта 2 артыкула 13 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь і пункта 7 спецыфічных патрабаванняў па забеспячэнню пажарнай бяспекі ў лясах, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2019 г. № 722, Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:

  1. Абмежаваць на тэрыторыі ляснога фонду Пухавіцкага раёна на перыяд усталявання III класа пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор'я:

уезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспартных сродкаў юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, i органаў, якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з артыкулам 106 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама сіл гарантавання нацыянальнай бяспекі, пералічаных у пункце 60 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2010 г. № 575; правядзенне работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі.

  1. Забараніць на тэрыторыі ляснога фонду Пухавіцкага раёна на перыяд усталявання IV і V класаў пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор'я:

знаходжанне грамадзян; уезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспартных сродкаў юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, i органаў, якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з артыкулам 106 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама сіл гарантавання нацыянальнай бяспекі, пералічаных у пункце 60 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь; правядзенне работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі.

  1. дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Пухавіцкі лясгас» своечасова апавяшчаць грамадзян і юрыдычных асоб праз сродкі масавай інфармацыі аб усталяванні III, IV і V класаў пажарнай небяспекі лясоў па ўмовах надвор'я і адмене дзеяння абмежаванні і забароны, вызначаных пунктамі 1 і 2 гэтага рашэння.
  2. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта па кірунку дзейнасці.
  3. Сапраўднае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) у раённай газеце «Пухавіцкія навіны».
  4. Гэта рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня В.М. Каляда

Кіраўнік спраў Л.А. Бельская

Чытаць 475 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»