Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

07.07.2021

Студэнцкія атрады працягваюць працу

Па традыцыі ў пачатку чэрвеня ў арганізацыях раёна прыступілі да працы студэнцкія атрады, створаныя пры раённым камітэце ГА «БРСМ».

Першы педагагічны студ-атрад «Чайка» пачаў сваю дзейнасць у аздараўленчым лагеры «Лясная казка», дзе студэнты і маладыя педагогі ад 18 да 31 года працавалі выхавацелямі. Яны актыўна вялі старонку ў Instagram пра жыццё ў лагеры, арганізоўвалі танцы, конкурсы, вясёлыя зарадкі, флэшмобы. Рабілі ўсё, каб дзецям не было калі сумаваць. Студатрадаўцы - маладыя і актыўныя, таму лёгка знайшлі агульную мову з дзецьмі, якія адпачывалі ў аздараўленчым лагеры ў першую змену. І дырэктар лагера Кацярына Савіра падтрымлівала ідэі моладзі. Зараз у «Лясной казцы» працуе другі студэнцкі атрад.

- Сёлета мы ўпершыню арганізавалі студэнцкі экалагічны атрад у экапарку «Акварэль», - распавядае першы сакратар РК ГА «БРСМ» Алена Мазанік. - Тут працаўладкавана 20 чалавек ва ўзросце 14-15 гадоў, навучэнцаў з гарадскіх і сельскіх школ. Прымаючая арганізацыя прапанавала хлопцам працу па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Арганізавала падвоз на ўласным транспарце. Гэта праца зацікавіла не толькі дзяцей, але і іх бацькоў. На месца ў атрадзе ўтварыўся конкурс.

Усе студатрады працуюць мінімум 10 дзён. Згодна з артыкулам 115 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, падлеткі павінны працаваць няпоўны працоўны дзень.

- Ахвотных шмат: больш за 160 заявак ужо пададзена на садзейнічанне ў працаўладкаванні — адзначае Алена Анатольеўна. — Раённы камітэт ГА «БРСМ» запрашае паўналетніх дзяцей на працу ў якасці камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў і гарантуе стопрацэнтнае працаўладкаванне ў летні перыяд.

Тамара Батурэвіч сёлета скончыла 9-ы клас сярэдняй школы №3 горада Мар'іна Горка. Дзяўчына плануе звязаць сваё жыццё з працай па добраўпарадкаванні. Паступіла ў каледж на спецыяльнасць «Азеляняльнік-кветкавод». У студэнцкім атрадзе працуе ўжо не першы раз.

— Мне падабаецца так бавіць свой вольны час, — кажа Тамара. — Ужо нават вырашыла, на што заробленыя грошы патрачу: куплю падарункі сваім родным, сее-тое — для сябе.

Шмат планаў і ва ўдзельніцы студатрада Наталлі Зязюльчык.

- Патрачу грошы на асабістыя мэты, на падарункі, - кажа дзяўчына. - Праца тут зусім не цяжкая, ды і ў кампаніі нам працаваць весялей.

Аплата працы ў студатрадаўцаў годная, таму шматлікія імкнуцца скарыстацца магчымасцю зарабіць. Да таго ж, праводзіць час з сябрамі нашмат цікавей, чым сядзець дома за кампутарам. Прымаць на працу студатрады сёлета будуць Мар'інагорскі аграрна-тэхнічны каледж, будаўнічая арганізацыя ТАА «Пухавіцкае «МПМК-14», ААТ «Рудзенск». Наступнымі пачнуць працу экалагічныя атрады ва УП «Жылцепласэрвіс» КХ і ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас».

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 462 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»