Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.07.2021

Мар'іна Горка адзначае Дзень незалежнасці

Святочныя мерапрыемствы адкрыў урачысты мітынг, які прайшоў ля помніка, узведзенага ў цэнтры горада ў гонар воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія адстаялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны свабоду і незалежнасць нашай краіны. Яго ўдзельнікі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне і ўсклалі кветкі да падножжа манумента.

Пра значэнне Дня Незалежнасці для кожнага з нас у сваіх зваротах гаварылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, ветэран Узброеных Сіл Іван Фонаў, ваенны камісар раёна Кірыл Бараноўскі, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа Аляксей Зубенка.

Яркімі момантамі ў ходзе мерапрыемства сталі музычныя нумары і паказальныя выступленні ваеннаслужачых 5-й асобнай брыгады.

Святочныя мерапрыемствы ў горадзе будуць працягвацца на працягу ўсяго дня.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 473 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»