Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.06.2021

На базе пажарнай аварыйна-ратавальнай часткі № 5 філіяла «ЦЭЦ-5» РУП «Мінскэнерга» прайшлі спаборніцтвы пажарных дружын

Такія дружыны ствараюцца на прадпрыемствах пры наяўнасці павышанай пажарнай небяспекі. Добраахвотнікі праходзяць падрыхтоўку на ўзроўні з прафесіяналамі. Чым лепш іх кваліфікацыя, тым бяспечней на прадпрыемстве. Такім чынам, такі від спаборніцтваў з'яўляецца выдатным спосабам праверкі назапашаных ведаў і ўменняў.

У спаборніцтве пажарных дружын прынялі ўдзел 8 каманд: ААТ «Завод горнага воску», ААТ «Пухавічынафтапрадукт», ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас», філіял «ЦЭЦ-5» РУП «Мінскэнерга», філіял «Торфабрыкетны завод «Сяргеевіцкае» УП «Мінгаз», ЗАТ «Аўгуст-Бел3, ААТ «Рудзенск», ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод».

У праграме традыцыйна было пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі, эстафета 3/100 і баявое разгортванне.

Самым відовішчным і складаным этапам стала баявое разгортванне. У гэтым вiдзе трэба з выкарыстаннем вадзяной помпы на базе паліўнага генератара напампаваць ваду ў шланг з цыстэрны, і, дабегшы да кропкі, збіць напорам вады мяч са стойкі. Удзельнічае адразу ўся каманда. Кожны павінен прафесійна выконваць свае задачы. Гэта з'яўляецца галоўнай умовай для поспеху.

У асабістым першынстве на этапе «Пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі» 1-е месца заняў Арцём Мелюха з каманды філіяла «ЦЭЦ-5» РУП «Мінскэнерга». 2-е месца дасталася Генадзю Пятроўскаму. Ён таксама прадстаўляў каманду энергетыкаў. 3-е месца заняў Павел Грынь з ААТ «Рудзенск».

Першынство ў агульнакамандных спаборніцтвах заваявала каманда філіяла «ЦЭЦ-5» РУП «Мінскэнерга». 2-е месца-ААТ «Пухавіцкі доследна-эксперыментальны завод» і 3-е — ЗАТ «Аўгуст-Бел».

Члены каманды пераможцаў лічаць, што поспех да іх прыйшоў дзякуючы штодзённай падрыхтоўцы і пастаяннаму адточванню сваіх навыкаў.

Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 434 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»