Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.10.2020

Міні-рынак у Дукоры пераедзе на новае месца

Міні-рынак каля аграгарадка Дукора на трасе М-5 Мінск-Гомель — месца вядомае. Тут пастаянна спыняюцца аўтамабілісты, каб прыкупіць агародніны-садавіны, ягад-грыбоў.  І ў гэтым ёсць не толькі станоўчы момант, але і праблема: побач з рынкам няма ні стаянкі, ні зручнай кішэні для з'езду з трасы. Машыны спыняюцца на абочыне хуткаснай магістралі. Паводле інфармацыі аддзела ДАІ Пухавіцкага РАУС, на гэтым участку пастаянна фіксуюцца парушэнні правілаў дарожнага руху.

Але і бяспека на дарозе - праблема не адзіная. Да тых, хто гандлюе ў гэтым месцы, узнікалі пытанні і ў Дукорскага сельскага выканаўчага камітэта.

Аптымальнае рашэнне ўсіх праблем, якія ўзнікаюць — перанос міні-рынку на іншае месца. Першапачаткова праблема абмяркоўвалася на раённым узроўні, і была дасягнута дамоўленасць аб тым, што не толькі райвыканкам, але і самі прадаўцы прыкладуць сілы да таго, каб была ўладкавана новая, адпавядаючая сучасным патрабаванням пляцоўка. Гандлюючыя на рынку жыхары Дукоры паабяцалі сваімі сіламі перанесці на новае месца гандлёвы навес.

13 10 20 2

Пытанне пераезду толькі на першы погляд здаецца нескладаным. Зямля, на якой размешчана траса М-5 Мінск-Гомель і яе прыдарожныя палосы, знаходзіцца ў падпарадкаванні РУП «Мінскаўтадар-цэнтр». Трэба было дамагчыся згоды гэтай арганізацыі на будаўніцтва новай стаянкі для транспарту і перанос туды міні-рынку.  Дарэчы, у фінансавым плане мерапрыемства далёка не таннае.  Станоўчага выніку атрымалася дамагчыся дзякуючы настойлівасці старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктара Каляды, начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяны Шаўцовай. У выніку РУП «Мінскаўтадар-цэнтр» вызначыў пляцоўку і правёў рамонтныя работы: быў зроблены з'езд з магістралі, стаянка для аўтамабіляў, тратуарныя дарожкі, уладкавана месца для гандлю з навесам на чатыры кропкі.  Размясцілі пляцоўку адразу за аўтобусным прыпыначным пунктам.

Але пасля завяршэння будаўніцтва прадаўцы не паспяшаліся адзначыць наваселле. Замест гэтага яны накіравалі ў райвыканкам калектыўны зварот з просьбай перанесці старыя гандлёвыя рады на новую пляцоўку. У звароце ёсць словы пра тое, што яны гатовы прыняць пасільны ўдзел у гэтай справе. І гэта выклікала некаторае здзіўленне. Атрымліваецца, што аб першай дамоўленасці яны не забыліся, але чамусці не спяшаліся правесці абяцаныя працы за ўласныя грошы.

Каб разабрацца ў сітуацыі, з жыхарамі аграгарадка Дукора, якія гандлююць на міні-рынку, сустрэліся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сугак, намеснік начальніка аддзела эканомікі Святлана Жыльчык, старшыня Дукорскага сельвыканкама Святлана Ляшковіч, начальнік АДАІ Пухавіцкага РАУС Аляксандр Дзятлянок.

Аляксандр Сугак растлумачыў прысутным, што колькасць гандлёвых месцаў на новай пляцоўцы не абмяжоўваецца тымі чатырма, абсталяванымі па праекце. Вялікі гандлёвы навес са старога месца прадаўцы могуць перанесці, але ўжо за свае сродкі, як і абяцалі раней.  Дазвол на гэта дала і абслугоўваючая дарогу арганізацыя. У лісце, які прыйшоў у адказ на запыт раённага выканаўчага камітэта, зроблены ў сувязі са зваротам грамадзян, сказана: «улічваючы, што ўстаноўка дадатковых падстрэшкаў для гандлю на названай стаянцы за кошт рэспубліканскага дарожнага фонду немагчымая, РУП «Мінскаўтадар-цэнтр» узгадняе іх устаноўку за кошт іншых крыніц фінансавання».

Падчас сустрэчы былі вызначаны тэрміны, у межах якіх прадаўцы перанясуць гандлёвы навес на новае месца.  Чакаем адкрыцця міні-рынку ў новым фармаце.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 498 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»