Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.10.2020

11 кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі культуры

Наталля Мігуцкая.

Імператрыца Кацярына II у мюзікле «Дарэчы пра Дзіканьку», прынцэса Фіёна і Баба-Яга ў навагодніх спектаклях, Скамарох ... За час працы ў раённым Цэнтры культуры Наталля Мігуцкая «прымерыла» дзясяткі розных вобразаў. Але менавіта такія ролі, дзе можна быць смешны і вясёлай, мастацкі кіраўнік запомніла больш за ўсё. За магчымасць быць рознай на сцэне, за тое, што кожны новы працоўны дзень не падобны на папярэдні, Наталля і любіць сваю працу.

- І за дружны калектыў, - дадае суразмоўца.  - Мне пашанцавала працаваць у коле творчых і крэатыўных маладых хлопцаў.

У раённым Цэнтры культуры сапраўды працуе практычна адна моладзь.  Раённыя і гарадскія мерапрыемствы, канцэрты... Работнікі культуры заўсёды навідавоку. Тое, што мы бачым на сцэне, - гэта вынік доўгіх рэпетыцый і падрыхтоўчай працы, схаваных ад вачэй гледачоў…

- Усе дэкарацыі і касцюмы мы робім самі — распавядае мастацкі кіраўнік РЦК Наталля Мігуцкая. - Нядаўна набылі новую швейную машынку і, як аказалася, мы ўсе ўмеем нядрэнна шыць. З кожным разам атрымліваецца ўсё лепш.

Аб работніках цэнтра культуры з гонарам распавядае і яго дырэктар Аксана Жаромская.  Крэатыўныя, таленавітыя, энергічныя - так Аксана Гіўеўна гаворыць пра кожнага, падкрэсліваючы, што хлопцы прыйшлі сюды па ўласным жаданні.

- Вельмі ганаруся нашай моладдзю. Прыемна, што яны прыйшлі не па размеркаванні, а па закліку сэрца, — працягвае Аксана Жаромская. - Я лічу, што ў сферы культуры павінна працаваць моладзь. Каму, як не ім, ствараць нешта новае і здзіўляць гледача.

Гледачы ўжо палюбілі і запомнілі многіх культработнікаў. Данііл Халецкі - вядучы практычна ўсіх раённых мерапрыемстваў. У РЦК ён прыйшоў яшчэ школьнікам. Творчае жыццё маладому чалавеку спадабалася, і Данііл паспяхова сумяшчае яго з вучобай у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. У наступным годзе малады чалавек атрымае дыплом, і, думаю, не трэба ўдакладняць, куды ён прыйдзе працаваць па размеркаванні.

12 10 20 2

Міхаіл Кляўко, Анастасія Абакунчык, Юлія Буткевіч, Данііл Халецкі, Юлія Смаляк, Аліна Есіпянок, Марына Рыжова.

Падобная гісторыя і ў Міхаіла Кляўко. У 11-м класе ён выпадкова прыйшоў з сябрамі ў антыкафэ ў РЦК і, як той казаў, застаўся. Міхаіл вучыцца на другім курсе ў універсітэце культуры і мастацтваў. Любіць сучасную харэаграфію і сцэну. У Міхаіла, дарэчы, ёсць акцёрскі вопыт. У адным спектаклі ён аднойчы сыграў дзве ролі: у мюзікле «Дарэчы пра Дзіканьку» малады чалавек выходзіў на сцэну ў вобразе дзяка і ў вобразе князя Пацёмкіна.

- Усе мы яшчэ са школьных гадоў прыходзілі ў Палац культуры — кажа метадыст Юлія Буткевіч. - Мы з Юліяй Смаляк наведвалі тут гурткі.  Анастасія Абакунчык была ўдзельніцай тэатральнай студыі ў гімназіі, а прыйшла ў сферу культуры па прыкладзе мамы. Цяпер больш за ўсё ёй падабаецца займацца арганізацыяй маладзёжных мерапрыемстваў. Аліна Есіпянок калісці вучылася харэаграфіі ў нашых педагогаў, а цяпер сама выкладае. Так што наш прыход у сферу культуры - хутчэй заканамернасць, а не выпадковасць.

У жніўні творчы калектыў папоўніла малады спецыяліст Марына Рыжова.  Дзяўчына - мастак-афарміцель. Цяпер яна распісвае адну з сцен у цэнтры культуры. А першым заданнем для дзяўчыны было афармленне кампазіцыі да абласных «Дажынак» у Чэрвені, якая была размешчаная на выездзе з горада.

Пандэмія, звязаная з каранавірусам, унесла ў гэтым годзе свае карэктывы ў культурнае жыццё раёна. Але не спыніла яго. Метадысты РЦК перайшлі ў анлайн-фармат. Акцэнт зрабілі на гуртковай дзейнасці. Аліна Есіпянок, напрыклад, праводзіла майстар-класы па дызайне і распавядала, пры дапамозе якіх практыкаванняў можна дамагчыся стройнай і падцягнутай фігуры. Юлія Смаляк захапляецца цырульніцкім мастацтвам і дзялілася сакрэтамі стварэння прычосак.

Паралельна з анлайн-праектамі артысты працавалі над новымі спектаклямі і мюзікламі. Усіх карт работнікі культуры пакуль не раскрываюць, але абяцаюць, што здзівяць гледачоў адразу двума цікавымі праектамі, адным з якіх будзе мюзікл. З нецярпеннем чакаем прэм'еры, бо не толькі артысты засумавалі без гледачоў, але і гледачы без артыстаў.

Кацярына ІЛЬЮШЭНКА.

Чытаць 427 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»