Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

07.10.2020

Першакурснікам Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа ўручылі студэнцкія білеты

Гэтай падзеі штогод з нецярпеннем чакаюць першакурснікі Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа. «Прысвячэнне ў студэнты» — мерапрыемства, на якім учарашнім абітурыентам уручаюць студэнцкія білеты. Сёлета з-за эпідэміялагічнай сітуацыі маштабных урачыстасцяў вырашылі не ладзіць і правялі традыцыйную акцыю асобна ў кожнай групе.

Навучэнцам новага набору ўручылі адразу два квіткі: студэнцкі і прафсаюзны.  Шэрагі першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў папоўніла 204 чалавекі. Іх павіншаваў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы адукацыі Аляксей Зубенка. Аляксей Валер'евіч - сам выпускнік гэтага каледжа. Ён падзяліўся вопытам работы, распавёў аб сваіх студэнцкіх гадах. Хлопцы цікавіліся, як прафсаюз можа садзейнічаць у вырашэнні бытавых пытанняў і, вядома, дзе навучэнцы могуць праявіць свае таленты. Здольных і творчых маладых людзей сярод першакурснікаў традыцыйна шмат.

07 10 20 2

Чытаць 374 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»