Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.10.2020

У знатакоў мастацтва з нашага раёна ёсць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю Мікалая Рэрыха

Алена Талкач і Аляксандр Басько.

У карціннай галерэі раённага краязнаўчага музея адкрылася выстава рэпрадукцый работ Мікалая Рэрыха «Святая Русь», прадстаўленая Сібірскім Рэрыхаўскім грамадствам. Знатакам мастацтва з нашага раёна выпала ўнікальная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю гэтага выбітнага дзеяча рускай і сусветнай культуры.

З нагоды адкрыцця выставы была арганізавана сустрэча, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі творчай грамадскасці горада. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі куратар выставы Алена Талкач, госць з Новасібірска, прадстаўнік Сібірскага Рэрыхаўскага Таварыства Аляксандр Басько. Размова ішла аб асобе вялікага гуманіста і яго творчай спадчыне.

06 10 20 2

Мікалай Рэрых - сапраўдны грамадзянін свету.  Ён нарадзіўся ў Расійскай імперыі, жыў у Еўропе і ЗША, Індыі. У гісторыю сусветнай культуры ўвайшоў як мастак, філосаф, пісьменнік, археолаг. Ён з'яўляецца аўтарам ідэі і ініцыятарам першага ў гісторыі міжнароднага дагавора аб абароне культурнай спадчыны, вядомага як «Пакт Рэрыха».  Разам са сваёй жонкай Аленай ён стварыў філасофска-рэлігійнае вучэнне «Жывая этыка», у якога і сёння нямала прыхільнікаў ва ўсім свеце.

Мастацкая спадчына Мікалая Рэрыха складае некалькі тысяч работ у галіне станковага, манументальнага (фрэскі, мазаіка) і тэатральна-дэкарацыйнага жывапісу. Многія раннія яго карціны прысвечаны гісторыі Старажытнай Русі, старажытнарускім помнікам культуры. Рэпрадукцыі некаторых з іх прадстаўлены на выставе.

06 10 20 2

Удзельнікі мерапрыемства адзначалі, што старажытнарускі цыкл Рэрыха мае такую ж каштоўнасць для Беларусі, як і для Расiі. У ім - агульная для нашых народаў гісторыя.

У экспазіцыі выставы ёсць рэпрадукцыі карцін, якія добра знаёмы аматарам жывапісу: «Заморскія госці», «Перамога», «Снягурка і Лель» і іншыя.

Дарэчы, 9 кастрычніка споўніцца 146 гадоў з дня нараджэння Мікалая Рэрыха. У прыхільнікаў яго творчасці ёсць унікальная магчымасць адзначыць Дзень нараджэння мастака ў асяроддзі якасных рэпрадукцый яго карцін.

Выстава працягне сваю працу да 25 кастрычніка.

Наталля Пархомчык.

06 10 20 2

Чытаць 399 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»