Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.10.2020

Напярэдадні Дня настаўніка 89 педагогаў раёна былі адзначаны ўзнагародамі

Настаўнік матэматыкі Зоркаўскага КПК дзіцячы сад-базавая школа Валянціна Філіпенка і дырэктар Дуброўскай сярэдняй школы Валянціна Андрэева.

Крочыць свята па краіне... Якое? Па-сапраўднаму народнае - Дзень настаўніка. Вялікая педагагічная сям'я, а таксама вучні і іх бацькі па традыцыі адзначаць яго ў першую нядзелю кастрычніка.

Напярэдадні Дня настаўніка прайшоў цэлы шэраг святочных мерапрыемстваў. У мінулую сераду прадстаўнікі ўстаноў адукацыі сабраліся ў раённым Цэнтры культуры, дзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка.  З надыходзячым святам педагогаў павіншавалі старшыня райвыканкама Віктар Каляда, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Уладзімір Губарэвіч, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Шавель.

2 10 20 2

Падчас цырымоніі ўзнагароджання на сцэну паднімаліся настаўнікі, работнікі дзіцячых дашкольных устаноў, устаноў дадатковай адукацыі, спартыўныя трэнеры і прафсаюзныя актывісты. Шмат заслужаных узнагарод, шмат кветак, шмат апладысментаў…

А 1 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры прайшло абласное свята «Дзень настаўніка–2020». Удзел у ім прыняла дэлегацыя нашага раёна, у склад якой увайшло 30 работнікаў сферы адукацыі.

У гэты дзень больш чым 100 педагогам сталічнага рэгіёна былі ўручаны ўзнагароды рознай вартасці. У ліку ўзнагароджаных - прадстаўнікі нашага раёна. Граматай Міністэрства адукацыі ўзнагароджана педагог-арганізатар сярэдняй школы №4 горада Мар'іна Горка Аксана Брывач, граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта - выкладчык Мар'інагорскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Уладзімір Кулыба. Падзяка старшыні Мінаблвыканкама была ўручана дырэктару Свіслацкай сярэдняй школы Таццяне Селівонец.

У пятніцу ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, прайшло на рэспубліканскім узроўні з удзелам Кіраўніка дзяржавы. Пухавіцкі раён прадстаўляла дэлегацыя з дзевяці чалавек, у ліку якіх былі ветэраны педагагічнай працы.

Праца педагогаў - гэта інвестыцыі ў будучыню. Такая думка ў перадсвяточныя дні не раз гучала на розных узроўнях. А будучыня павінна ўсяляць упэўненасць.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 589 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»