Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.09.2020

Важны старт

У суботу ў Мар'інай Горцы збярэцца больш за сотню лепшых скалалазаў Беларусі: у нашым горадзе пройдзе 3-і этап Кубка Рэспублікі па спартыўным скалалажанні сярод дарослых у дысцыпліне боўлдэрынг. Большасць удзельнікаў прыедуць на спаборніцтвы не ўпершыню, аднак гэтым разам праходзіць трасы ім прыйдзецца на абноўленым скаладроме.

- Для многіх спартсменаў гэта напэўна стане сюрпрызам — адзначае педагог дадатковай адукацыі ГУДО «Цэнтр турызму дзяцей і моладзі Пухавіцкага раёна» Дзмітрый Ніканораў. - Мы абнавілі стэнд для лажання: замянілі фанеру, змянілі рэльеф. Гэта дазволіць ставіць цікавыя і разнастайныя трасы, адпрацаваць больш тэхнічных элементаў. Падрыхтоўкай да спаборніцтваў займаецца наш цэнтр турызму сумесна з Беларускай федэрацыяй альпінізму.

Традыцыйна добрых вынікаў чакаем ад пухаўчан. У складзе нашай каманды тытулаваныя спартсмены. Самая дасведчаная наша ўдзельніца - 20-гадовая Марыя Вернікоўская - неаднаразовы пераможца і прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў. У добрай форме да старту падышлі 14-гадовыя Павел Астапчык і Максім Гаман. Нягледзячы на ўзрост, хлопцы будуць выступаць нароўні з дарослымі, таму што маюць 2-і дарослы разрад па спартыўным скалалажанні. Па словах трэнера, спаборніцкага вопыту Паўла і Максіма могуць пазайздросціць многія сталыя спартсмены. Каманда пухаўчан выйдзе на старт у складзе дзесяці чалавек.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Чытаць 701 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»