Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.09.2020

Пытанні агульныя і асабістыя…

З кожным новым візітам у акругу, з кожнай новай сустрэчай, праведзенай з насельніцтвам раёна, працоўная папка дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алега Белаконева становіцца ўсё больш самавітай. У ёй — вынік працы самога дэпутата і яго памочніка Людмілы Літавар па падрыхтоўцы да новай сустрэчы з насельніцтвам раёна.

— Да кожнага прыёму грамадзян мы абавязкова вывучаем пытанні, зададзеныя падчас папярэдняга запісу, каб мець магчымасць на месцы адказаць грамадзянам, — расказвае Людміла Аляксандраўна. - Таксама мы запрашаем на прыём усіх зацікаўленых асоб і чакаем ад іх кампетэнтных адказаў. Акрамя таго, дэпутат заўсёды імкнецца вывучыць неабходную заканадаўчую базу, якая тычыцца вырашэння агучаных праблем. Стараемся, каб адказаў падчас прыёмаў прагучала больш, чым пытанняў.

А яны бываюць рознымі: грамадскімі, асабістымі і (асабліва сёння) больш маштабнымі - дзяржаўнай важнасці.

Так, падчас нядаўняга прыёму грамадзян да дэпутата звярнуліся з калектыўнымі праблемамі прадстаўнікі мікрараёна Свіслач-новая. Тут жывуць тыя, хто нядаўна адзначыў наваселле, і тыя, хто збіраецца зрабіць гэта ў бліжэйшы час. Зразумела, што галоўныя праблемы звязаны з адсутнасцю інфраструктуры. Адказ па будаўніцтве дарог давалі прадстаўнікі заказчыка, падрадчыка і райвыканкама. Пры наяўнасці фінансавання дарога, будаўніцтва якой вядзецца паэтапна, будзе пабудавана ў бліжэйшыя два месяцы.

Дырэктар Пухавіцкага водаканала Іосіф Кучко даў тлумачэнні па падключэнні вадаправода і каналізацыі. Узнімалася таксама пытанне абсталявання аўтобуснага прыпынку (перамовы па яго будаўніцтву вядуцца), вывазу і раздзельнаму збору адходаў. Да апошняга пытання жыхары мікрараёна, дарэчы, ставяцца досыць свядома. Яны просяць даць ім магчымасць сартаваць адкіды. У сувязі з гэтым прадстаўнікі ЖКГ растлумачылі, што цяпер тыя з уладальнікаў прыватнага жылля, хто заключыў дамову на вываз смецця, могуць браць кантэйнеры ў камунальнай арганізацыі і сартаваць адкіды.

На месцы вырашылася пытанне аб працягу часу працы асвятляльных апор у мікрараёне: адключаць электрычнасць на гадзіну пазней магчыма.

Жыхары вуліцы Партызанская агучылі праблему з сцекавай канавай. Яна - частка існуючай сістэмы выдалення каналізацыйных сцёкаў. Разабрацца ў тым, якое можа быць тут рашэнне, плануюць у бліжэйшы час.

Яшчэ адно пытанне да дэпутата датычылася ініцыятывы жыхароў вуліцы па стварэнні мясцовага тэрытарыяльнага самакіравання. Алег Белаконеў вывучыў заканадаўчую базу і паведаміў, што такое магчыма. Працаваць неабходна сумесна з сельскім выканаўчым камітэтам. І першыя крокі ў гэтым кірунку зроблены.

Пасля прыёму грамадзян дэпутат наведаў ААТ «Завод горнага воску», дзе сустрэўся з калектывам прадпрыемства. Пасля азнаямленчай экскурсіі Алег Белаконеў адказаў на пытанні прысутных. Некаторыя з іх (пытанні добраўпарадкавання) ўжо былі зададзены падчас прыёму грамадзян, некаторыя тычыліся забяспечанасці медыцынскімі кадрамі і перапоўненасці класаў у сярэдняй школе №1 пасёлка Дружны. На жаль, парадаваць жыхароў тым, што ўжо заўтра на прыёме будзе педыятр або алерголаг, немагчыма: праблема з кадрамі ў медыцыне стаіць востра, нягледзячы на тое, што ў раён штогод прыбываюць маладыя спецыялісты.

Акрамя гэтага, дэпутат агучыў перад калектывам сваю пазіцыю адносна сітуацыі, якая склалася ў краіне пасля выбараў. Алег Белаконеў упэўнены, што ўсе зрабілі з яе патрэбныя высновы. Зараз неабходна ўлічыць памылкі і рухацца далей, не дапусціўшы расколу ў грамадстве, слухаючы і разумеючы адзін аднаго.

У другі працоўны дзень дэпутат правёў «прамую лінію» ў Навасёлкаўскім сельвыканкаме. Пытанні таксама падымаліся агульныя (аб забяспечанасці медыцынскімі работнікамі, неабходнасці адкрыцця аптэчнага пункта ў Мар'іна) і асабістыя. Апошнія вырашылiся да агульнага задавальнення прама на месцы. І ў гэтай сувязі падумалася аб тым, што нават калі адзін чалавек сышоў з прыёму з абсалютна станоўчым вынікам, то ўсё робіцца не дарма…

Алена Максімава.

Чытаць 689 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»