Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.09.2020

З рэкордным ураджаем

2 мільёны тон... Рэкордны ўраджай збожжа сабралі ў гэтым годзе хлебаробы Мінскай вобласці. Уклад у агульны каравай унеслі і аграрыі нашага раёна, якія, дарэчы, таксама атрымалі рэкордны ўраджай.

Аб выніках уборачнай кампаніі распавядае першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Марыя Клімовіч:

- Сёлета нашы хлебаробы намалацілі больш за 115 тысяч тон збожжа, што складае 117 працэнтаў да ўзроўню мінулага года. Пабіты рэкорд шасцігадовай даўнасці, які складаў 104 тысячы тон. Гэты вынік кажа сам за сябе. Хачу адзначыць, што ўборка — гэта заключны працэс у агульным тэхналагічным ланцужку. Важна было вырасціць добры ўраджай. Для гэтага прыкладзена нямала намаганняў з боку кіраўнікоў, спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў і ўсіх, хто працаваў у полі.

Адказнае стаўленне да тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур і дапамагло дасягнуць рэкордных паказчыкаў. Гаспадаркамі нашага раёна з валавым зборам больш за 10 тысяч тон збожжа з'яўляюцца СУП «Дукора-Агра», адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Голацк» і «Агра-абярэг». У большасці гаспадарак раёна назіраецца значны рост ураджаю збожжавых культур да ўзроўню мінулага года. Хлебаробы адкрытых акцыянерных таварыстваў «Пухавіцкі райаграсэрвіс», «Аграсімвал», «Племянны завод «Iндустрыя», «Шацк» сёлета павялічылі намалот ад 140 да 150 працэнтаў.   Калектывы ААТ «Каляднае-Агра», сельгасфіліялу «Чырвоны май», ПСУ «Рудзенскае», ААТ «Суцінскі» атрымалі сёлета на 130-140 працэнтаў збожжа больш.

Ва ўборачнай кампаніі было задзейнічана 98 камбайнаў, у тым ліку пяць камбайнаў з Нясвіжскага раёна, якія аказвалі дапамогу ва ўборцы збожжавых культур. Хачу адзначыць зладжаную і якасную працу нашых камбайнераў і вадзіцеляў. Яны папрацавалі на славу. Чатыры экіпажы пераадолелі рубеж па намалоце ў 2 тысячы тон збожжа. Тысячнікамі сталі больш за 45 экіпажаў. Гэтае званне таксама заслужылі тры маладзёжныя экіпажы. Сем вадзіцеляў перавезлі больш за 2 тысячы тон збожжа. Лепшыя гаспадаркі і лепшыя работнікі па выніках жніва будуць адзначаны на святочным мерапрыемстве.

Запісала Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Чытаць 539 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»