Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

23.09.2020

Што і па якіх цэнах прапануюць пухаўчанам на восеньскіх кірмашах

Увосень стартуюць сельскагаспадарчыя кірмашы. Іх чакаюць усе: і тыя, хто выгадаваў багаты ўраджай, і тыя, хто хоча зрабіць запасы на зіму. Кірмашы - гэта добрая восеньская традыцыя. У мінулую суботу адбыўся першы ў гэтым сезоне кірмаш у Мар'інай Горцы. Ён разгарнуўся на пляцоўцы таварыства з абмежаванай адказнасцю «Цэнтр падрыхтоўкі «Аўгур» па вуліцы Кастрычніцкай. І хоць многія пухаўчане планавалі толькі прыгледзецца да прапанаванай прадукцыі і цэн, выбар быў, і людзі сыходзілі з пакупкамі.

23 09 20 02

Валерый і Ірына Каламіец з вёскі Новы Уборак удзел у кірмашах прымаюць пастаянна. Валерый Фёдаравіч - майстар па дрэве. Вырабляе з розных парод дрэва крэслы, сякерышча, апрацоўчыя дошкі, драўляныя лыжкі, падстаўкі пад гарачае. Ён нават змайстраваў драўляны прас - «рубель», якім даўней у вёсках гладзілі жанчыны.

— Добра сёння купляюць тапарышча, — кажа майстар. — І венікі лазневыя. Напрыклад, дубовы з мацярдушкай. Ёсць у мяне і з даданнем верасу, багуна. А жонка рада, што нашы грушы французскага гатунку «жыфер» і яблыкі гатунку «каштэль» раскупляюцца добра. Мы ж іх нічым не апрацоўваем. Усё ў нас натуральнае, экалагічна чыстае.

23 09 20 02

Жыхарка вёскі Любячка Ніна Баравік прадавала саджанцы вінаграду. І многія наведвальнікі кірмашу спыняліся: не верылі, што такі вінаград можна вырасціць у сябе на ўчастку.

Каля 20 гатункаў хрызантэм прывезла на продаж Галіна Арлова з Мар'інай Горкі: жоўтыя, бардовыя, белыя, блакітныя... Раннія, сярэднія і пазнейшыя па кошце ад 5 да 10 рублёў.

А яе сын першы раз прывёз кізіл. Для нашага рэгіёну гэта ягада пакуль экзатычная. Кізіл змяшчае шмат вітаміна С. Тыя, хто ведае пра гэту расліну, мэтанакіравана падыходзілі і куплялі.

Сялянская (фермерская) гаспадарка «Юніцкага» прадавала бульбу, моркву, буракі, чырвоны рэпчаты лук.

23 09 20 02

- Гандлюем на кірмашах другі год — адзначае прадавец Валянціна Васільева. - Сёлета мы сабралі добры ўраджай. На ўсю нашу прадукцыю ёсць сертыфікаты. Многія пухаўчане ведаюць, што яна ў нас экалагічна чыстая. Калі трэба, дапамагаем загрузіць і падвозім да дома. У 7 гадзін раніцы мы ўжо прадалі 200 кілаграмаў бульбы гатункаў «скарб» і «рэд скарлет» па 60 капеек. Да 10 гадзін раніцы прадалі 300 кілаграмаў груш па 2 рублі. Ёсць у нас мёд кветкавы і грэчкавы.

Штогод са сваёй сельгаспрадукцыяй на пухавіцкія кірмашы прыязджаюць прадаўцы са Столінскага раёна Берасцейшчыны. Сёлета баклажаны яны прадавалі па цане 1,5 рубля, перац - па 2,5 рубля, капусту - па 50 капеек, памідоры - па 2 рублі.

Сялянская (фермерская) гаспадарка «ПакiБыцце» з вёскі Новае Жыццё прапаноўвала збожжа пшаніцы і ячменю па 50 капеек за кілаграм. Па такой жа цане прадавала збожжа і ААТ «Ражджэственскае-Агра». Пшаніцу, ячмень людзі ахвотна бралі для курэй, а авёс — для коней.

23 09 20 02

Мар'інагорскі аграрна-тэхнічны каледж прадаваў пшаніцу, моркву, буракі, капусту. Гандлёвая сетка «ДорОрс» - мяса і рыбу.

А якая восеньская кірмаш без саджанцаў? У вялікім асартыменце прапаноўвалі саджанцы яблыні, грушы, слівы, вішні, чарэшні, персіка, абрыкоса. Карысталіся папулярнасцю саджанцы чорнай парэчкі, дурніцы. Пыталіся пра новыя для нас кізіл і хурму.

Выбудоўвалася чарга за жывой рыбай з ААТ «Рыбакамбінат «Любань» і ААТ «Рыбгас «Чырвоная Слабада».

23 09 20 02

На першым кірмашы людзі ў асноўным прыглядаліся ды прыцэньваліся. Прадаўцы больш атрымалі зваротную сувязь, чым прадавалі.

Кірмашы толькі стартавалі, таму ў многіх яшчэ ёсць запас часу, каб выбраць сельгаспрадукцыю па цане і якасці.

Анастасія Плятнёва.

23 09 20 02

Чытаць 827 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»