Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

22.09.2020

Цэх дрэваапрацоўкі Пухавіцкага лясгаса павялічыў аб'ёмы экспарту

Станочнік 4-га разраду Юрый Бардыян.

У сакавіку мінулага года ў Мар'інай Горцы быў створаны дрэваапрацоўчы цэх Пухавіцкага лясгаса, дзе спачатку працавала адна лінія лесапілавання, змантаваная на базе станкоў, якія былі перавезены з Шацкага ўчастка дрэваапрацоўкі. Да канца года на гэтым абсталяванні было выраблена больш за 3,5 тысячы метраў кубічных піламатэрыялаў.

У бягучым годзе аб'ёмы дрэваапрацоўкі ў цэху ўзраслі. За 8 месяцаў яны склалі 8399 метраў кубічных. Такі значны прырост забяспечвае ўстаноўленая восенню мінулага года і запушчаная ў працоўны рэжым у студзені бягучага года другая тэхналагічная лінія лесапілавання, якая складаецца з пяці новых станкоў маркі Walter.

Прадукцыя, якая выпускаецца на гэтых тэхналагічных лініях (піламатэрыялы абразныя іглічных парод) - высокай якасці. Яна адпраўляецца ў асноўным на экспарт.

За кошт мадэрнізацыі цэха значна павялічылася выручка ад экспарту прадукцыі. За 8 месяцаў бягучага года яна склала без малога 1 мільён 100 тысяч долараў.

Дрэваапрацоўка ажыццяўляецца практычна без адходаў. На экспарт адпраўляецца таксама дранка паліўная, якой рэалізавана за 8 месяцаў на 62,8 тысячы долараў. Больш за 83 тысяч долараў атрымана ад рэалізацыі нізкагатунковай драўніны. Запатрабавана і пілавінне, рэалізацыя якога ў бягучым годзе прынесла лясгасу ўжо больш за 27 тысяч долараў.

Прадукцыя цэха дрэваапрацоўкі сёння пастаўляецца ў асноўным у Германію, Літву, Нідэрланды.

- Сітуацыя з распаўсюдам у свеце каранавiруса, з-за якой скарацілася вытворчасць прадукцыі многіх прадпрыемстваў за мяжой, на працы нашага цэха практычна не адбілася, - адзначае начальнік цэха дрэваапрацоўкі Андрэй Саковіч. - Замежныя партнёры, якім мы адпраўляем нашу прадукцыю, дакладна выконваюць свае дагаворныя абавязацельствы. І мы ў сваю чаргу строга выконваем графік паставак.

22 9 20 02

Станочнік 4-га разраду Максім Нарэйка.

Магчымасці цэха дрэваапрацоўкі плануецца пашыраць і далей, але не забываюць на прадпрыемстве і аб забеспячэнні работнікаў добрымі ўмовамі працы. Улетку быў завершаны рамонт адміністрацыйнага будынка, у якім маюцца бытавыя памяшканні, душавыя кабінкі, пакой для прыёму ежы. Пабудаваны навес для захоўвання экспартнай прадукцыі, заасфальтавана асноўная частка тэрыторыі цэха.

Сёння ў цэху дрэваапрацоўкі Пухавіцкага лясгаса працуе каля 50 чалавек. Праца арганізавана ў дзве змены па 12 гадзін. Станкі спыняюцца толькі на кароткі час для абслугоўвання. Усе разумеюць важнасць іх максімальнага выкарыстання.

Андрэй Мазанік.

Чытаць 536 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»