Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.09.2020

Наша зялёнае багацце - работнікі лесу адзначаюць прафесійнае свята

Аператары шматаперацыйных лесанарыхтоўчых машын «Форвардэр» і «Харвестэр» Алег Мельнікаў і Аляксандр Бабкоў.

Праца работнікаў лясной гаспадаркі - гэта бесперапыннае кола такіх спраў, як пасадка лясных культур, Догляд за імі, ахова лесу ад пажараў, хвароб і іншых праблем, а таксама нарыхтоўка і перапрацоўка драўніны — найкаштоўнейшага рэсурсу эканомікі нашай краіны.

За 8 месяцаў бягучага года ў Пухавіцкім лясгасе аб'ёмы лесанарыхтовак склалі 145,7 тысячы квадратных метраў, што на 4 тысячы больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года.

На гэтым этапе працы задзейнічана шматаперацыйная высокапрадукцыйная тэхніка айчыннай вытворчасці - лесанарыхтоўчыя машыны «Форвардары» і «Харвестары».

21 09 20 02

- У лясной гаспадарцы практычна няма перыядаў спакойнай працы. Графік заўсёды напружаны, а нярэдка працоўныя дні даўжэюць з-за неабходнасці ва ўзмоцненым рэжыме займацца барацьбой з шкоднікамі, аховай лесу ў пажаранебяспечныя перыяды, прыняццем экстраных мер па ліквідацыі наступстваў ураганаў, — адзначае дырэктар Пухавіцкага лясгаса Аляксандр Ракіцкі.

— За 8 месяцаў бягучага года выкананы вялікі аб'ём работы па лесааднаўленню і лесаразвядзенню. Новы лес пасаджаны на плошчы больш за 290 гектараў, што амаль у два разы больш за план. Аб'ёмы гэтай працы ў параўнанні з мінулым годам склалі 110,7 адсотка.

21 09 20 02

Дырэктар Пухавіцкага лясгаса Аляксандр Ракіцкі.

Паспяхова выконваюцца планы лесанарыхтовак, вытворчасці і экспарту піламатэрыялаў.

Многія работнікі лясной гаспадаркі раёна працуюць на высокім прафесійным узроўні, добрасумленна ставяцца да сваёй справы.

Напярэдадні святкавання Дня работнікаў лесу граматай міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ляснічы Светлаборскага лясніцтва Павел Фанзель. падзяка міністра аб'яўлена ляснічаму Талькаўскага лясніцтва Віктару Шулякоўскаму.

Ганаровай граматай Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання узнагароджаны інжынер па паляўнічай гаспадарцы Міхаіл Багатка.

Граматай ГА «Беларускае таварыства лесаводаў» узнагароджаны галоўны ляснічы Пухавіцкага лясгаса Сяргей Кузняцоў.

Ганаровай граматай Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання ўзнагароджана эканаміст Вераніка Карпава.

Многія работнікі лясной галіны за плённую працу і высокі прафесіяналізм адзначаны ўзнагародамі і прэміямі Пухавіцкага райвыканкама і кіраўніцтва лясгаса.

Андрэй Мазанік.

Паважаныя працаўнікі Пухавіцкага лясгаса!

Прыміце словы падзякі за прафесіяналізм, самаадданасць, адданасць сваёй справе. Ад усёй душы жадаю вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здароўя, шчасця і дабрабыту!

Няхай вам усміхаецца ўдача, спраўджваюцца ўсе жаданні, хай сваёй цеплынёй і любоўю вас саграваюць родныя і блізкія людзі.

Жадаю кожнаму здароўя, бадзёрасці і шмат падстаў для таго, каб адчуваць сябе шчаслівым чалавекам!

Чытаць 511 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»