У святочным канцэрце прынялі ўдзел папулярныя артысты беларускай і расійскай эстрады, на сцэне выступілі выдатныя прадстаўніцы розных сфер грамадскага жыцця. Пасыл кожнага выступлення заключаўся ў закліку да міру і адзінства, да неабходнасці захаваць для нас і нашых будучых пакаленняў мірную і квітнеючую Беларусь.
Напрыканцы свята на сцэну выйшаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
«Я вельмі цаню тое, што адбываецца цяпер у гэтай зале. Вы нават не ўяўляеце, якую яркую старонку, сабраўшыся тут, вы ўпісалі ў гісторыю нашай Радзімы», - сказаў Прэзідэнт.