Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.09.2020

Цяпер без перабояў. У вёсцы Бахаравічы з'явіліся новыя лініі электраперадач

Валянціна Сянькевіч.

Жыхарка вёскі Бахаравічы Валянціна Сянькевіч трымае ў руках фатаграфіі апор ліній электраперадач і трансфарматарнай падстанцыі да рэканструкцыі паветранай лініі і, здаецца, да канца не можа паверыць, што ўсе праблемы з электраэнергіяй для вяскоўцаў засталіся ў мінулым. У вёсцы yовыя лініі электраперадач з'явіліся ў сярэдзіне лета.

- У апошнія два гады ў нас была вельмі складаная сітуацыя з электраэнэргіяй. У многіх суседзяў згарэла бытавая тэхніка. Часта прападала электрычнасць, аднойчы Новы год мы сустракалі без святла, — расказвае Валянціна Пятроўна. - З гэтай праблемай мы ездзілі на прыём да старшыні райвыканкама, неаднаразова звярталіся ў Пухавіцкі РЭС і Навапольскі сельвыканкам. Вельмі хочацца выказаць словы падзякі ад усіх жыхароў за праведзеную працу старшыні райвыканкама Віктару Каляда, начальніку Пухавіцкага РЭС Сяргею Хадыка і старшыні Навапольскага сельвыканкама Ліліі Брандт.

Вёска Бахаравічы - гэта дзве вуліцы, 135 домаўладанняў, у якіх зарэгістраваны 61 чалавек.  Рэканструкцыя паветранай лініі 0,38 кВ у вёсцы праведзена ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Са сродкаў дзяржбюджэту было выдзелена 819 тысяч рублёў.

15 09 20 2

Рэканструкцыя пачалася ў сакавіку. У ліпені аб'ект быў здадзены. Будаўніцтва выконвала падрадная мантажная арганізацыя ААТ «Белсельэлектрасеткабуд» філіял СМУ-7.  Работы выконваліся сумесна з сіламі Рудзенскага вытворчага ўчастка Пухавіцкага РЭС, які ўзначальвае Сяргей Аўсянік.

— Дзякуючы рэканструкцыі мы палепшылі электразабеспячэнне і якасць пастаўляемай электраэнергіі для жыхароў вёскі, — адзначае галоўны інжынер Пухавіцкага РЭС Аляксандр Жыгалка. - Драўляныя апоры ліній электраперадач, якія былі пабудаваны яшчэ ў 1970-я гады, замянілі жалезабетоннымі. Сеткі на драўляных апорах праектавалі па нормах і правілах тых гадоў.  У тыя часы не было такой разнастайнасці бытавой тэхнікі, як зараз. Лініі электраперадач не былі на гэта разлічаны, таму і здаралася частае адключэнне электраэнергіі.

Акрамя гэтага, паветраныя лініі, якія праходзілі па зямельных участках і дастаўлялі шмат нязручнасцяў мясцовым жыхарам, былі заменены кабельнымі.  Гэта прыкметна павялічыла электрабяспеку.

У вёсцы пасля рэканструкцыі з'явіліся і тры новыя трансфарматарныя падстанцыі. Гэта капітальныя будынкі, куды выключана магчымасць траплення волкасці і вільгаці. На падстанцыях ўстаноўлена сучаснае абсталяванне, якое палягчае працу абслугоўваючага персаналу.  Прыкметна лягчэй стане працаваць і інспектарам філіяла «Энергазбыт»: прыборы ўліку вынесены на апоры ліній электраперадач.

Кацярына ВЕРНIКОЎСКАЯ. 

15 09 20 2

Чытаць 659 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»