Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.09.2020

Як працуе савет ГПАП у Навапольскім сельвыканкаме

Чальцы савета ГПАП: Алена Раманоўская, Сяргей Касяк, Наталля Зубчонак, Вольга Жукавец, старшыня Навапольскага сельвыканкама Лілія Брандт.

Бяспека — важны аспект нашага жыцця. І залежыць яна не толькі ад якасці працы праваахоўных органаў, але і ад актыўнай пазіцыі прадстаўнікоў грамадскіх фарміраванняў, якія займаюцца прафілактыкай правапарушэнняў і злачынстваў. На тэрыторыі сельсаветаў такая задача стаіць перад саветамі грамадскіх пунктаў аховы правапарадку (ГПАП), у склад якіх уваходзяць актыўныя грамадзяне.

- У склад савета ГПАП Навапольскага сельсавета ўваходзіць 11 чалавек, у ліку якіх супрацоўнік раённага аддзела ўнутраных спраў, дэпутаты сельскага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі размешчаных на тэрыторыі сельсавета працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, — распавяла старшыня савета ГПАП, старшыня сельвыканкама Лілія Брандт.  - Працуе ГПАП у цеснай звязцы з добраахвотнай дружынай, у складзе якой 7 чалавек. Узначальвае яе Мікалай Варапай.

Савет ГПАП у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у бягучым годзе правёў 12 пасяджэнняў, з якіх 4 прайшлі ў фармаце выязных на базе устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Навапольскага сельсавета.

На пасяджэнні савета ГПАП за мінулы перыяд бягучага года заслухалі 43 грамадзяніна, ў дачыненні да якіх праводзіцца персанальная выхаваўча-прафілактычная праца. 15 чалавек, якія знаходзяцца на розных відах прафілактычнага ўліку, наведалі дома.  У ліку ўчыненых імі правапарушэнняў лідзіруючыя пазіцыі займаюць злоўжыванне спіртнымі напоямі, ўхіленне ад выхавання непаўналетніх дзяцей, парушэнне правілаў супрацьпажарнай бяспекі, парушэнне санітарных нормаў і правілаў добраўпарадкавання, ухіленне ад працаўладкавання.

Тэрыторыя Навапольскага сельсавета ўключае ў сябе 36 населеных пунктаў, і для паспяховай дзейнасці па ахове грамадскага правапарадку і прафілактыцы правапарушэнняў членамі савета ГПАП і добраахвотнай дружынай праводзіцца сумесная праца са старастамі вёсак.

Члены савета ГПАП лічаць, што нецярпімасць да любой з праяў парушэння закона і пасільная дапамога праваахоўным органам спрыяюць таму, каб свет вакол заставаўся бяспечным.

Сельскі выканаўчы камітэт шануе ўклад, які ўносяць неабыякавыя людзі ў забеспячэнне парадку на тэрыторыі сельсавета: У бягучым годзе за актыўную працу было заахвочана 10 членаў савета ГПАП.

Запісала Наталля Васільева.

Чытаць 661 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»