Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.09.2020

На базе абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы» створаны Цэнтр ранняга ўмяшання для дзяцей да 3-х гадоў

Занятак вядзе псіхолаг Вольга Князюк.

У верасні 2020 года установе аховы здароўя «Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы» споўнілася 65 гадоў. За гэтыя гады пашырыўся спектр паказанняў для рэабілітацыі, і зараз у цэнтры праводзіцца медыцынская рэабілітацыя дзяцей Мінскай вобласці па сямі профілях: кардыялагічны, пульманалагічны, нефралагічны, артапеда-траўматалагічны, эндакрыналагічны, гастраэнтэралагічны, неўралагічны. Аб тым, як працуе калектыў у гэтым няпростым для ўсіх медыцынскіх работнікаў годзе, расказвае намеснік галоўнага ўрача Святлана Гайкова:

- У пачатку бягучага года ў структуры неўралагічнага профілю было выдзелена 15 ложкаў для дзяцей, якія маюць псіханеўралагічныя захворванні. Пры неабходнасці пастаяннага догляду за дзіцём бацькам прадастаўляецца магчымасць сумеснага знаходжання. Для таго, каб працаваць у дадзеным кірунку, былі ўдасканалены праграмы рэабілітацыі: распрацаваны новыя методыкі, закупляецца новае абсталяванне, ў штат установы дадаткова прыняты вузкія спецыялісты: лагапед-дэфектолаг, псіхолаг, рэабілітолаг.

Сёлета на базе нашай установы быў арганізаваны і паспяхова пачаў функцыянаваць амбулаторны міжраённы Цэнтр ранняга ўмяшання для дзяцей да 3-х гадоў з Пухавіцкага і Чэрвеньскага раёнаў.

Неабходнасць стварэння такіх цэнтраў прадыктавана павелічэннем у апошнія гады ў Беларусі колькасці дзяцей, якія маюць патрэбу ў ранняй комплекснай рэабілітацыі, прыярытэтны кірунак якой - прафілактыка дзіцячай інваліднасці, а таксама медыка-сацыяльная дапамога сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.  Адкрыццё цэнтра на нашай базе - гэта рэальная магчымасць акцэнтаваць увагу бацькоў на выяўленне праблем, каб як мага раней пачаць працаваць з дзіцем.

14 9 20 018

Заняткі праводзіць інструктар-метадыст фізічнай рэабілітацыі Алена Іваніцкая.

Задача, якую ставяць перад сабой нашы спецыялісты, - аказанне міждысцыплінарнай рэабілітацыйнай дапамогі дзецям ранняга ўзросту з парушэннямі псіхаматорнага развіцця або рызыкай яго узнікнення.

Мы дапаможам вызначыць узровень развіцця дзіцяці, выявіць індывідуальныя асаблівасці і патрэбы вашага малога, навучыць бацькоў спосабам і прыёмам ўзаемадзеяння з дзіцём. Загадчык цэнтрам ранняга ўмяшання лекар-рэабілітолаг Ала Карнякова. З дзецьмі працуюць лагапед Вольга Корж, інструктар-метадыст фізічнай рэабілітацыі Алена Іваніцкая, псіхолаг Вольга Князюк.

Трапіць у цэнтр ранняга ўмяшання можна як па кірунку лекара, так і самастойна (пытанні па тэлефоне 6-67-78).

Нельга не сказаць аб тым, што ў сувязі з пандэміяй каранавiруса цэнтр рэабілітацыі «Пухавічы» на два месяцы прыпыняў сваю працу. Зноў прымаць дзяцей на рэабілітацыю мы пачалі 6 ліпеня. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ў правілы прыёму ў цэнтр унесены змены: абавязкова патрабуецца даведка аб адсутнасці кантактаў з хворымі каранавiруснай інфекцыі. Усім работнікам і наведвальнікам у абавязковым парадку вымяраецца тэмпература. Персанал цэнтра і настаўнікі выконваюць масачны рэжым. Максімальна размежаваны патокі руху пацыентаў з розных аддзяленняў на лячэнне, ў сталовую, на ўрокі і культурна-забаўныя мерапрыемствы.

Дзеці хутка прывыкаюць да дадзеных патрабаванняў. У хлопцаў фармуецца новы стыль паводзін, пры якім нармальным з'яўляецца захаванне гігіены рук, прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыявання і захавання асабістай прасторы. Мы вучым дзяцей быць уважлівымі і да сябе, і да навакольных.

Алена ШАНТЫКА.

Чытаць 1013 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»