Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

09.09.2020

На эксперыментальнай базе «Свіслач» стварылі вопытны ўзор сушыльнай ЗВЧ-ўстаноўкі

Віктар Карповіч.

Лінію па вытворчасці грануляваных арганамінеральных угнаенняў, створаную спецыялістамі Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на эксперыментальнай базе «Свіслач», дапоўніў доследны ўзор сушыльнай ЗВЧ-устаноўкі.  Чаму ў ёй паўстала неабходнасць, растлумачыў радыёфізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук Віктар Карповіч, які на прадпрыемстве наўпрост займаецца ўкараненнем мікрахвалевых тэхналогій у вытворчасць.

Сушка - адно з звёнаў у тэхналагічным ланцужку вытворчасці грануляваных арганамінеральных угнаенняў. У працэсе наладжвання вытворчасці было заўважана, што пры цеплавой апрацоўцы гранулы награваюцца і высыхаюць на знешняй паверхні, аднак унутры захоўваюць працэнт вільгаці больш неабходнага. На ўваходзячым у склад лініі абсталяванні не атрымлівалася вырабіць прадукт патрэбнай вільготнасці. Таму было вырашана прымяніць напрацоўкі беларускіх навукоўцаў у сферы ЗВЧ-тэхналогій.

Як растлумачыў Віктар Аркадзьевіч, у ЗВЧ-нагрэве ёсць цэлы шэраг пераваг у параўнанні з традыцыйнымі спосабамі. Па-першае, палі ЗВЧ пранікаюць на значную глыбіню рэчыва і награваюць яго знутры. Разлік быў на тое, што гэта дазволіць прасушыць гранулы да патрэбнай вільготнасці. Па-другое, ЗВЧ-апрацоўка дае стэрылізуючы эфект: у працэсе гіне патагенная мікрафлора ў торфе, за кошт чаго павялічваецца тэрмін захоўвання ўгнаенняў.

У выніку да дзеючай вытворчай лініі далучыўся фінішны комплекс, дзе пад уздзеяннем мікрахвалевага выпраменьвання гранулы даводзяцца да патрэбнай кандыцыі. Над яго стварэннем працаваў Віктар Аркадзьевіч. Вялікую дапамогу яму аказаў галоўны інжынер эксперыментальнай базы «Свіслач» Аляксандр Бярковіч.

09 9 20 6

— Сушыльная ўстаноўка кампактная, сабрана па модульным прынцыпе, — распавёў Віктар Аркадзьевіч.  - Рэжым працы можна задаваць у залежнасці ад вільготнасці гранул, якія ў яе паступаюць.

Віктар Аркадзьевіч падкрэсліў, што ў падобнага сушыльнага комплексу можа быць самае рознае прымяненне. Напрыклад, яго можна выкарыстоўваць пры сушцы драўніны, апрацоўцы збожжа. Падобны досвед у рэспубліцы быў. Да яго дадаліся напрацоўкі эксперыментальнай базы «Свіслач» Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне выкарыстання ЗВЧ-тэхналогій пры вытворчасці арганамінеральных грануляваных угнаенняў.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 588 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»