Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.09.2020

У жніўні пухаўчане працягнулі вясельны бум

Пік вяселляў традыцыйна прыпадае на лета. Многія пухаўчане таксама ладзяць ўрачыстасці менавіта ў гэтую сонечную пару года. У гэтым годзе ў нашым раёне больш за ўсё пар - 43 - узаконілі свае адносіны ў ліпені. У жніўні зарэгістравана 38 шлюбаў.

-Пiк вяселляў у жніўні прыйшоўся на апошнія выходныя лета. 29 жніўня ў Мар'інай Горцы распісаліся шэсць пар. Былі ў гэты дзень і маладыя ў Рудзенскiм сельвыканкаме, - адзначае начальнік аддзела загс райвыканкама Наталля Дубовік. - Самай юнай нявесце жніўня споўнілася 16 гадоў, жаніху - 19. Самым узроставым жаніхом быў 60-гадовы пухаўчанiн, самай старэйшай нявесце споўнілася 54 гады. У сярэднім маладыя людзі жаніліся у 31 год, дзяўчаты выходзілі замуж у 27 гадоў.

Прыкладна такі ж сярэдні ўзрост у пухаўчан, якія ў жніўні сталі бацькамі. У апошні летні месяц у нашым раёне з'явілася на свет 46 малых. Хлопчыкаў нарадзілася больш - 24 . Самыя папулярныя імёны Данііл (3), Максім і Яраслаў (па 2). Рэдкія імёны - Гардзей, Данiслаў і Роберт.

Дзяўчынак часцей за ўсё называлі Марыяй (3), Алісай і Васілісай (па 2). У ліку рэдкіх жаночых імёнаў - Афіна, Мія і Марыяна.

Першынца дачакаліся ў пятнаццаці сем'ях, другога дзіцяці - у шаснаццаці. У Свіслацкім сельвыканкаме зарэгістраваная адна двойня. Шматдзетнай сям'ёй пасля нараджэння трэцяга дзіцяці сталі трынаццаць сем'яў раёна. У адной сям'і нарадзілася шостае дзіця.

З пачатку года ў раёне зарэгістравана 379 нараджэнняў і 203 шлюбы. У мінулым годзе за гэты ж перыяд было 365 нараджэнняў і 217 шлюбаў.

Сёння органы загс ажыццяўляюць пятнаццаць адміністрацыйных працэдур. Работнікі органаў загс падзяляюць з людзьмі не толькі радасныя падзеі, але і смутку. У жніўні ў раёне зарэгістравана 84 смерці, з пачатку года 710.

Кацярына Вернікоўская.

Чытаць 680 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»