Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.09.2020

Калектыў ААТ «Пухавічынафтапрадукт» з добрымі вынікамі падышоў да прафесійнага свята

Аператар АЗС№1 Вольга Ціхоня.

1200 і больш аўтамабіляў за суткі запраўляюцца на найстарэйшай аўтазаправачнай станцыі нашага раёна, якая размешчана ў гарадской мяжы. Сустракаюць вадзіцеляў і пасажыраў ветлівыя прафесійныя аператары, ад зносін з якімі застаецца самае прыемнае ўражанне.

- У нашым калектыве працуе 12 чалавек, - кажа майстар АЗС Дзмітрый Шывякоў. - Штат павялічыўся пасля таго, як некалькі гадоў таму АЗС стала кругласутачнай. Члены нашага калектыву добрасумленныя, выканаўчыя і, што вельмі важна, дружныя людзі, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу адзін аднаму.

Вольга Ціхоня - адна з аператараў АЗС №1. Працуе тут ужо 7 гадоў. За добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў і поспехі ў аказанні сэрвісных паслуг да прафесійнага свята яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай прадпрыемства.

08 09 20 2

Галоўны інжынер Валерый Жышкевіч і дырэктар ААТ «Пухавічынафтапрадукт» Юрый Лагунчык.

- Гэты год для нас пачынаўся няпроста — распавядае дырэктар ААТ «Пухавічынафтапрадукт» Юрый Лагунчык. — Да таго, што ў зімовыя месяцы традыцыйна зніжаецца спажыванне паліва, мы, як і іншыя прадпрыемствы краіны, апынуліся вымушаныя перабудоўваць работу ў сувязі з хутка змяняемай эпідэміялагічнай абстаноўкай. Безумоўна, ў першую чаргу мы пастараліся забяспечыць бяспеку аператараў АЗС, непасрэдна кантактуючых з кліентамі. Набылі неабходныя сродкі абароны і прафілактыкі, забяспечылі на АЗС магчымасць дыстанцыявання, арганізавалі працу супрацоўнікаў на выдаленым доступе, ўкаранілі правядзенне нарад у рэжыме аўдыё-і відэаканферэнцый. Кліенты ўсё часцей пачалі карыстацца для ажыццяўлення запраўкі мабільным дадаткам DRIVE & PAY.

З-за наступстваў каранавiруса (закрыцця межаў, каранцінных абмежаванняў, зніжэння аўтамабільных патокаў і наведвальнікаў АЗС) даводзілася прадпрымаць адпаведныя меры і ўносіць карэкціроўкі ў планы далейшай працы прадпрыемства. І асноўнай задачай стаў клопат пра здароўе работнікаў.

08 09 20 2

Калектыў АЗС №1.

Адным з найважнейшых мерапрыемстваў і найскладанейшым выпрабаваннем у першым паўгоддзі 2020 года была поўная рэканструкцыя адной з дзеючых АЗС у Чэрвеньскім раёне. Нягледзячы на ўсе складанасці, калектыў справіўся з задачай, і ўрачыстае адкрыццё АЗС адбылося ў тэрмін.

- Трэба сказаць, што да свайго прафесійнага свята мы падышлі з добрымі вынікамі, - кажа Юрый Лагунчык. - Прадпрыемства працуе з прыбыткам, работнікі атрымліваюць годны заробак, усе даведзеныя мэтавыя прагнозныя паказчыкі за 7 месяцаў намі выкананы.

І ў гэтым заслуга ўсяго нашага калектыву. Кожны чалавек на сваім месцы разумеў, што ад яго працы будзе залежаць канчатковы вынік і дабрабыт прадпрыемства. А, значыць, і ўласны дабрабыт, і настрой.

Я ўдзячны за прафесіяналізм ўсім нашым работнікам. І ветэранам, касцяк якіх складаюць галоўны інжынер Валерый Жышкевіч, начальнік аддзела Раіса Мазанік, юрысконсульт Ганна Пчолкіна, галоўны бухгалтар Алена Калеснік, і маладзейшым, але ўжо дасведчаным: механіку Івану Курленка, інжынеру-тэхнолагу Яўгену Шмарко, майстру АЗС Дзмітрыю Шывякову, майстру Аляксею Мігуцкаму і многім іншым.

Сёлета да прафесійнага свята былі ўзнагароджаны за шматгадовую добрасумленную працу на прадпрыемстве аператары АЗС Алена Швец (падзяка канцэрна «Белнафтахім»), сакратар прыёмнай Таццяна Заяц (Ганаровая грамата ПА «Беларуснафта») і аператар АЗС Наталля Федарынчык (падзяка ПА «Беларуснафта»).

08 09 20 2

Сакратар прыёмнай Таццяна Заяц 29 гадоў працуе ў ААТ «Пухавічынафтапрадукт».

На Дошку гонару прадпрыемства былі занесены імёны вядучага таваразнаўцы Таццяны Кандрацюк, аператара АЗС Таццяны Савіч, прыбіральніка Іны Гурыновіч.

У сувязі з прафесійным святам я віншую ўсіх работнікаў прадпрыемства, дзякую кожнаму за адданасць справе, за самааддачу. Жадаю вам, вашым сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту, стабільнасці, спакою і, безумоўна, мноства прычын для добрага настрою.

Алена ШАНТЫКА.

Чытаць 563 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»