Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.09.2020

У Дзень ведаў у Мар'інай Горцы адкрылі новы арт-аб'ект

Стужачку пераразаюць Сяргей Лапановiч і Алена Чаратаева.

Пропісы бяспекі і тэматычныя расклады заняткаў - з гэтых падарункаў для першакласнікаў Мар'інагорскай гімназіі пачаўся навучальны год. Уручыў іх Сяргей Лапановiч, начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Падарунак ў Дзень ведаў атрымалі ўсе жыхары нашага горада. 1 верасня каля ФАК «Аквамарын» па ініцыятыве Пухавіцкага РАНС быў адкрыты новы арт-аб'ект - лаўка тэматычная. Увасобіў ідэю ў жыццё індывідуальны прадпрымальнік Аляксей Шалавiла.

- Стварэнне арт-аб'екта заняло прыкладна тыдзень, - распавядае Аляксей. - Гэта быў па-сапраўднаму творчы працэс, бо важна было арганічна размясціць каля лаўкі пажарную калонку і ручныя ствалы. Атрымалася ці не, судзіць пухаўчанам.

1 9 20 2

Для аўтара гэта дэбютны арт-аб'ект на пажарную тэматыку, аднак не першая падобная праца. Лаўка для закаханых каля аддзела загс райвыканкама, аўтамабіль каля ГД «Трыа», лаўкі на цэнтральнай плошчы горада - гэта не поўны спіс аб'ектаў, над якімі працаваў Аляксей.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Сяргей Лапановiч і дырэктар ДЮСШ алімпійскага рэзерву Алена Чаратаева. Сяргей Лапановiч пахваліў працу майстра і адзначыў, што падобныя арт-аб'екты з'яўляюцца адным з напрамкаў прафілактыкі. Удзельнікі цырымоніі адкрыцця паспяшаліся першымі зрабіць памятнае фота ля новай лаўкі.

Кацярына Вернікоўская.

Чытаць 515 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»