Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.09.2020

У Пухавіцкай сярэдняй школе стала больш першакласнікаў

У Пухавіцкай сярэдняй школе 1 верасня ў навучальныя класы прыйшоў 281 навучэнец. Гэта амаль на дзесяць чалавек больш, чым у мінулым навучальным годзе. «Мы расцем», — падкрэсліла дырэктар школы Валянціна Бяседзіна. І гэта па-сапраўднаму добрая навіна.

Дзень ведаў - свята значнае і для вучняў, і для педагогаў, і для бацькоў.  Таму ва ўстанове адукацыі яго вырашылі адзначыць традыцыйна, запрасіўшы ўсіх на ўрачыстую лінейку. І атрымалася ярка і святочна: шмат кветак, усмешак, цёплыя словы на дарогу.

1 9 20 5

Валянціна Бяседзіна, Людміла Бельская, Анжэла Шышко, Віктар Коршунаў.

Павіншаваць дружны калектыў школы прыйшлі кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Людміла Бельская, старшыня Пухавіцкага сельвыканкама Анжэла Шышко, дырэктар ААТ «Племянны завод «Iндустрыя» Віктар Коршунаў. Госці пажадалі вучням і іх настаўнікам поспехаў у новым навучальным годзе і ўручылі падарункі: ад раённага выканаўчага камітэта школа атрымала мультыборд, ад шэфаў - камп'ютар і прынтар.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 505 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»