Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.09.2020

ААТ «Завод горнага воску» стварыла прадукт для ААТ «Белшына»

Лабарант хімічнага аналізу Алена Астахава за правядзеннем аналізаў па кантролі якасці прадукту «Дадатак тэхналагічны «Тайрал-10».

У бягучым годзе лінейку прадукцыі, выпускаемай ААТ «Завод горнага воску», папоўніла «Дабаўка тэхналагічная «Тайрол-10». Дадзены прадукт прымяняецца ў вытворчасці шын. Стварэнне гэтага прадукту стала сумесным праектам для ААТ «Белшына» і ААТ «Завод горнага воску». Прадпрыемствы разам прарабілі шлях ад ідэі да ўвасаблення.

- Для вытворчасці асноўнай прадукцыі ААТ «Белшына» выкарыстоўвае да 300 тон спецыяльнай тэхналагічнай дабаўкі, закупляемай за мяжой, — распавяла галоўны тэхнолаг ААТ «Завод горнага воску» Наталля Сянчук. — У нашай краіне дадзеная прадукцыя не выраблялася, у сувязі з гэтым, у рамках імпартазамяшчэння, ўзнікла ідэя аб распрацоўцы айчыннага прадукту. Ініцыятарам выступіла ААТ «Белшына». У праекце, як свайго даўняга партнёра, вытворца шын запрасілі прыняць удзел ААТ «Завод горнага воску», прымаючы пад увагу тэхналагічныя магчымасці прадпрыемства, аснашчанасць цэха мадэльных складаў, змазак і змазачна-ахаладжальных вадкасцей.

Для правядзення неабходных работ была створана рабочая група. З боку ААТ «Белшына» яе ўзначаліў галоўны хімік-начальнік АТК Андрэй Люштык, з боку ААТ «Завод горнага воску» - галоўны тэхнолаг Наталля Сянчук.

1 9 20 9

Інжынер-тэхнолаг Антаніна Зорка і апаратчык змешвання Сяргеі Касцялецкi працуюць у цэху, дзе вырабляецца «Тайрал».

У якасці аналага тэхнічнай дабаўкі быў узяты прадукт нямецкай кампаніі. Падчас сумеснай працы былі складзены рэцэптуры, якія адпрацавалі ў даследчай лабараторыі ААТ «Завод горнага воску» пад кіраўніцтвам начальніка Надзеі Кусойць. Даследаванне узораў праводзілі дзве лабараторыі партнёраў з ужываннем новых методык, па выніках аналізу якіх быў абраны аптымальны варыянт рэцэптуры.

Наступным этапам працы стала адпрацоўка тэхналогіі яе вытворчасці: была выпушчана доследная партыя новага прадукту на доследнай устаноўцы ў колькасці 60 кілаграмаў і ў наступным доследна-прамысловая партыя ў колькасці 2 тоны. Новы прадукт атрымаў станоўчае заключэнне па выніках выпрабаванняў у ААТ «Белшына». Распрацаваны тэхнічныя ўмовы на прадукт «Дадатак тэхналагічны «Тайрал-10».

Тут варта нагадаць, што ў 2011-2016 гадах на прадпрыемстве быў рэалізаваны маштабны інвестыцыйны праект «Будаўніцтва вытворчасці высокаачышчанага парафіна, алеяў, змазак, СОЖ і мадэльных складаў з рэканструкцыяй энергетычнага комплексу». Аднак выдзеленая для вытворчасці новага прадукту тэхналагічная лінія дзеючай вытворчасці патрабавала мадэрнізацыі для ажыццяўлення выпуску дадзенага прадукту, пры вытворчасці якога патрабуюцца досыць высокія тэмпературы, што не тыпова для дзеючай прадукцыі завода.

Начальнік цэха мадэльных складаў, змазак і СОЖ Аляксандр Даскала.

- Да таго, як пачалася праца над прадуктам «Дабаўка тэхналагічная «Тайрал-10», мы ўжо пастаўлялі ў ААТ «Белшына» воск ахоўны, які выраблялі на тэхналагічнай лініі новага цэха ў мяшках у грануле, тады як раней прадукт выпускаўся ў выглядзе «лускі», - распавёў начальнік цэха мадэльных складаў, змазак і СОЖ Аляксандр Даскала. - Было прынята рашэнне новы прадукт вырабляць у такім жа форме на дадзенай тэхналагічнай лініі.  Для ажыццяўлення вытворчасці пад кіраўніцтвам Мікалая Свірыдзенка правялі дадатковую мадэрнізацыю абсталявання, якая заняла каля двух месяцаў.

Ад распрацоўкі да пастаноўкі на вытворчасць прадукту «Дадатак тэхналагічны Тайрал-10» спатрэбіўся год.

Са снежня 2019 года ААТ «Завод горнага воску» ажыццяўляе пастаўку дадзенага прадукту ў ААТ «Белшына».

Акрамя гэтага, спецыялісты ААТ «Завод горнага воску» прапрацоўваюць рынак Украіны: дадзеным прадуктам зацікавіўся найбуйнейшы ў гэтай краіне вытворца шын - ТАА «ПРЭМIОРЫ». У цяперашні час станоўча завяршыліся лабараторныя выпрабаванні прадукту і запытаны ўзор для пашыраных выпрабаванняў. Ёсць усе перадумовы да таго, што беларускі прадукт у перспектыве складзе канкурэнцыю еўрапейскім аналагам.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 582 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»