Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

31.08.2020

Раённая педагагічная канферэнцыя ў гэтым годзе прайшла ў новым фармаце

Віктар Каляда ўручыў узнагароду Валянціне Мацуганавай.

Адукацыя - стратэгічны рэсурс развіцця. Так была пазначана тэма канферэнцыі педагагічных работнікаў раёна, якая штогод праходзіць у апошнія дні лета.

Сёлета фармат канферэнцыі адрозніваўся ад традыцыйнага: эпідэміялагічнае становішча па-ранейшаму ўплывае на правядзенне падобнага роду мерапрыемстваў. У канферэнцыі прынялі ўдзел толькі кіраўнікі дашкольных устаноў адукацыі, устаноў агульнай, сярэдняй і дадатковай адукацыі. Прайшла яна на базе Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната. У канферэнцыі прынялі ўдзел госці - старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Уладзімір Смірноў.

31 08 20 11

Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Уладзімір Губарэвіч у сваім дакладзе прааналізаваў працу сістэмы адукацыі за мінулы год, агучыў задачы на наступны.

Удзельнікаў канферэнцыі вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда. Ён падкрэсліў, што на настаўніках ляжыць асаблівая адказнасць. «За вамі стаяць дзеці, якіх трэба не толькі вучыць, але і выхоўваць. І сёння вы павінны паказаць, што такое сапраўдныя каштоўнасці. Ваша пазіцыя важная і значная», - сказаў Віктар Міхайлавіч. Ён падзякаваў калектывам устаноў адукацыі за праведзеную імі каласальную працу па падрыхтоўцы да новага навучальнага года.  Кіраўнік раёна таксама папрасіў уважліва паставіцца да маладых спецыялістаў, якія прыйшлі ў педагагічныя калектывы, прыняць іх як сваіх дзяцей.

З пачаткам навучальнага года педагогаў таксама павіншаваў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Уладзімір Смірноў. Ён адзначыў, што супрацоўнікі міліцыі аддаюць сабе справаздачу ў тым, якім каласальным псіхалагічным нагрузкам падвергліся ў апошні час педагогі, і гатовы падтрымаць і абараніць іх, а таксама прыкласці максімум намаганняў для таго, каб не дапусціць удзел дзяцей у любой супрацьпраўнай дзейнасці.

Словы віншавання ўдзельнікі канферэнцыі пачулі і ад старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў навукі і адукацыі Таццяны Шавель. Яна падзякавала ўсім работнікам устаноў адукацыі за вялікую мужнасць, з якой яны прайшлі праз усе выпрабаванні 2020 года.

31 08 20 11

У завяршэнне канферэнцыі прайшла цырымонія ўзнагароджання. Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта была аб'яўлена дырэктару цэнтра турызму дзяцей і моладзі Пухавіцкага раёна Сяргею Махначу, дырэктару спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Алене Чаратаевай, загадчыку Дуброўскага яслі-сада Таццяне Абразоўскай, загадчыку яслі-сада «Зубраня» пасёлка Дружны Таццяне Краснагорскай, дырэктару Дукорскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Валянціне Мацуганавай. Гэтымі ўзнагародамі спіс заахвочванняў не абмежаваўся.

31 08 20 11

Па сутнасці, для работнікаў сістэмы адукацыі педагагічная канферэнцыя дала старт новаму навучальнаму году. Ёсць мэта - агульнай камандай зрабіць яго для дзяцей займальным і паспяховым. І, як падкрэсліў начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Уладзімір Губарэвіч, калі зладжана працуе каманда - усё атрымліваецца.

Наталля Васільева.

31 08 20 11

Чытаць 536 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»