У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама запланаваны праверкі сістэмы апавяшчэння, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у радыёэфіры. Пройдуць трэніроўкі па эвакуацыі з будынкаў.
Дадаткова ў рамках «адзінага дня бяспекі» будуць арганізаваны дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, інтэлектуальныя гульні, разгорнецца навучальная пляцоўка «Пяць крокаў выратавання», адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя паказы.