На падставе дадзеных Дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя», Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт вырашыў зняць з 20 жніўня 2020 года абмежаванне на наведванне грамадзянамі лясных масіваў. Забарона на наведванне лясоў была ўведзена ў сувязі з высокім класам пажарнай небяспекі.