Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.08.2020

Паважаныя грамадзяне! Жыхары Пухавіцкага раёна!

Беларусь заўсёды была мірнай краінай. Мы шануем сваю Радзіму, любім яе ўсёй душой і ганарымся сваёй незалежнасцю.

Апошнія падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне, у нашым раёне, паказалі, што мы можам страціць разуменне і згоду ў грамадстве!

Наша імкненне да дыялогу з пухаўчанамi - пацвярджэнне неабыякавасці да лёсу горада Мар'іна Горка, Пухавіцкага раёна і яго жыхароў.

Разам з тым, падтрымліваючы неад'емнае права кожнага жыхара раёна на выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, мы лічым, што яго рэалізацыя павінна праходзіць у цывілізаванай форме ў рамках выканання дзеючага заканадаўства.

Апошнія дні паказалі, што ўдзельнікі пратэстных мерапрыемстваў заклікаюць да забастовак на прадпрыемствах, да абразу, зневажэння, запалохвання і пагроз фізічнай расправай педагогам, кіраўнікам прадпрыемстваў, сем'ям супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў і людзей, якія маюць іншы пункт гледжання.

Мы просім усіх жыхароў нашага раёна:

узважана і канструктыўна падыходзіць да рэалізацыі свайго права на свабоднае выказванне меркавання;

не паддавацца на правакацыі і заклікі да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў і ўчынкаў, здольных нанесці шкоду працоўным правам і законным інтарэсам грамадзян, інтарэсам сваіх працоўных калектываў.

Неабходна памятаць: удзельнічаючы ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, грамадзяне парушаюць заканадаўства.

ПАТРАБУЕМ:

няўхільна выконваць Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь»;

спыніць аказваць ціск на сем'і пухаўчан, якія выконваюць свой службовы абавязак;

спыніць распаўсюджваць, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі і іншыя Інтэрнэт-рэсурсы, ілжывую інфармацыю ў дачыненні да адбываючыхся падзей, якія прыніжаюць гонар і годнасць асобы;

выконваць права жыхароў Пухавіцкага раёна на адпачынак у вячэрні і начны час, на грамадскі парадак, на бяспеку перамяшчэння па вуліцах горада і раёна.

За сабой пакідаем права на прыняцце ўсіх законных мер і метадаў да людзей, якія парушылі або ігнаруюць дадзеныя патрабаванні.

Толькі РАЗАМ мы зможам захаваць мір і спакой.

Выказваем надзею на вашу мудрасць і разважлівасць, дарагія пухаўчане!

Каляда В.М., старшыня Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта

Галубовіч У.І., пракурор Пухавіцкага раёна

Смірноў У.Я., начальнік Пухавіцкага РАУС

Чытаць 603 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»