Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

19.08.2020

Сёлета ў раёне будзе пабудавана яшчэ адна станцыя абезжалезвання

Слесар-рамонтнік Дзмітрый Зубарык абслугоўвае абсталяванне станцыі абезжалезвання «Загай».

У бутэльцы, што стаіць на падваконніку ў кабінеце галоўнага інжынера ГП «Пухавіцкі водаканал» Зінаіды Бурко, не набытая ў краме вада, а набраная на станцыі абезжалезвання, якая нядаўна была ўведзена ў эксплуатацыю ў вёсцы Міхайлава. Cтаiць гэта вада ўжо не першы тыдзень, але па-ранейшаму захоўвае сваю празрыстасць: не відаць ніякіх прымешкаў. Абсалютна чыстая і без паху.

- Станцыя абезжалезвання, пабудаваная ў дадзеным населеным пункце, вырашыла вельмі сур'ёзную праблему з забеспячэннем насельніцтва якаснай пітной вадой— расказвае дырэктар ГП «Пухавіцкі водаканал» Іосіф Кучко.— Раней паказчыкі ўтрымання жалеза ў вадзе вагаліся ад 2 да 3 міліграм на літр. Цяпер яны адпавядаюць норме (прыкладна 0,3 мг/л). Калі б у працэс дастаўкі вады да спажыўца «не ўмешваліся» месцамі ўжо старыя вадаправодныя сеткі, то скаргаў ад насельніцтва не было б наогул.

Паляпшэнне якасці пітной вады ў бягучым годзе заўважылі 112 спажыўцоў вады ў вёсцы Міхайлава, 189 жыхароў вёскі Вузляны і больш за 340 жыхароў вёскі Седча: у раёне ў першым паўгоддзі ўведзены ў эксплуатацыю тры станцыі абезжалезвання кантэйнернага тыпу, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме. Гэтыя аб'екты былі пабудаваны ў рамках правядзення комплексных мерапрыемстваў па забеспячэнні спажыўцоў цэнтралізаванага водазабеспячэння якаснай пітной вадой.

Па праграме «Чыстая вада» сёлета будзе пабудавана яшчэ адна станцыя абезжалезвання ў Светлым Бары. Праект ужо прайшоў экспертызу, і ў канцы месяца будзе вызначаны падрадчык для выканання работ.

Акрамя станцый абезжалезвання, работнікі прадпрыемства ўвялі ў эксплуатацыю тры новыя свідравіны ў Крыстамполлі, Замосце і Сітніках. Гэта будаўніцтва было выканана за кошт сродкаў прадпрыемства і сродкаў з раённага бюджэту.

Таксама сёлета работнікамі прадпрыемства была ажыццёўлена перакладка водаправодных сетак у вёсцы Сінча (360 метраў), у пасёлку Праўдзінскі (320 метраў). Рыхтуюцца правесці такія ж

Галоўны інжынер ГП «Пухавіцкі водаканал» Зінаіда Бурко на новай станцыі абезжалезвання ў вёсцы Міхайлава.

У рамках правядзення прафілактычных работ па падрыхтоўцы да новага ацяпляльнага сезона ажыццёўлена прамыванне сетак у Дружным, Свіслачы, Габрыелеўцы, Сітніках і іншых населеных пунктах нашага раёна.

- Ужо больш за год наша прадпрыемства функцыянуе як самастойная адзінка, што дазваляе нам заробленыя сродкі ўкладваць у мадэрнізацыю ўласных аб'ектаў, — кажа дырэктар ГП «Пухавіцкі водаканал» Іосіф Кучко. - Менавіта таму за 2020 год праведзена ў параўнанні з аналагічнымі перыядамі мінулых гадоў больш мерапрыемстваў. Вытворчыя паказчыкі нас таксама радуюць. Але наперадзе яшчэ нямала працы: да 2025 года нам неабходна ўвесці ў строй яшчэ 10 станцый абезжалезвання, а там, дзе іх будаўніцтва не прадугледжана, усталяваць сучасныя сістэмы ачысткі вады. На парадку дня таксама бурэнне новых свідравін, замена састарэлых водаправодных сетак, неэфектыўнага абсталявання. Акрамя гэтага, неабходна абнавіць матэрыяльна-тэхнічную базу прадпрыемства, бо аб'ёмы работ з кожным годам растуць: на баланс прадпрыемства мы штогод прымаем некалькі новых аб'ектаў, таму што ў раёне досыць актыўна вядзецца новае будаўніцтва.

Алена ШАНТЫКА.

Чытаць 545 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»