Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.08.2020

На плошчы Незалежнасці ў Мінску людзі сабраліся на мітынг у падтрымку міру і спакою ў Беларусі

На плошчы Незалежнасці ў Мiнску людзі сабраліся на мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У беларускую сталіцу на мітынг прыехалі жыхары з усіх рэгіёнаў Беларусі. Як аб'явілі напярэдадні арганізатары мерапрыемства, яно праходзіць у падтрымку спакою, міру і бяспекі ў Беларусі.

«Хто даражыць усім тым, што мы стварылі за час незалежнасці! Хто выступае супраць развалу краіны! Усе, каму дарага наша светлая і любімая Беларусь! Усё - на мітынг», - заклікалі яны ў суботу.

На плошчы сабраліся прадстаўнікі розных працоўных калектываў і арганізацый. Тут бачны cцягі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спартыўнага таварыства «Дынама», Камуністычнай партыі Беларусі. Людзі скандуюць: «Беларусь!»

На мітынг таксама прыехалі вышэйшыя службовыя асобы і кіраўнікі дзяржаўных органаў, у тым ліку старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка.

Крыніца: БелТА

Чытаць 537 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»