Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.08.2020

Тры экіпажы з ААТ «Голацк» сталі тысячнікамі

Віктар Каляда ўручае падзяку Аляксандру Расолька.

Эстафета ўшанавання тысячнікаў жніва дайшла да ААТ “Голацк”. Адразу тры экіпажы камбайнераў, якія працуюць на “Лексіёнах”, намалацілі па тысячы тон збожжа.

Першымі тысячнікамі ў гаспадарцы сталіАляксандр Расолька і Яўген Кавальчук, Алег Маркаў і Павел Рудэнка, сямейны экіпаж Мікалая і Ігара Тарасевічаў,якія на працягу апошніх дзесяці гадоў прыязджаюць на жніво ў Голацк з Мінскага раёна. З працоўнай перамогай тысячнікаў павіншаваў старшыня райвыканкама Віктар Каляда. Віктар Міхайлавіч уручыў хлебаробам падзякі і грашовыя прэміі.

Асаблівай цырымонія ўзнагаро-джання стала для Яўгена Кавальчука і Паўла Рудэнкі. Яны зусім нядаўна прыйшлі ў сельгасарганізацыю. Разам з вопытнымі старшымі камбайнерамі ў іх атрымаліся добрыя працоўныя тандэмы.

Павел Рудэнка і Алег Маркаў.

— Сёлета ўборка даецца нам няпроста, — расказваегалоўны аграном гаспадаркі Андрэй Лук’янаў, для якога гэтае жніво дэбютнае як для спецыяліста. — На палях шмат палегліцы. Да жаткі камбайнаў мы прымацавалі сцеблепад’ёмнікі, што значна ўскладняе задачу для хлебаробаў. Пакуль мы не можам набраць звыклых тэмпаў уборкі, аднак спадзяёмся, што своечасова і якасна ўбяром ураджай.

Мікалай і Ігар Тарасевічы.

А ўбіраць на палетках ёсць што. Сярэдняя ўраджайнасць адна з самых высокіх у раёне: 44,2 цэнтнера з гектара. Яравы ячмень даў 51 цэнтнер з гектара. Пакуль дазваляе надвор’е, хлебаробы працуюць у полі з самага ранку да позняга вечара. Да такога напружанага графіка ставяцца з разуменнем: не першы год на палях. Кароткія перапынкі робяць толькі тады, калі ім дастаўляюць абеды.

Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.

Чытаць 645 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»