Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

12.08.2020

Рады тысячнікаў раёна папоўніліся новымі іменамі

Дырэктар Аляксандр Славікоўскі вішнуе Паўла Абакунчыка і Андрэя Максімчыка.

У гэтым годзе, здаецца, сама прырода дапамагае вяскоўцам убіраць ураджай збожжавых. Цёплыя сонечныя дні дазваляюць працаваць тэхніцы і людзям на збожжавых палетках, пакуль не выпадзе раса.

Для Андрэя Каралько, які працуе ў ААТ “Племянны завод “Індустрыя”, гэтае жніво асаблівае. Ён адзін самастойна працуе на камбайне “Лексіён-510”. І першым у раёне сярод маладых намалаціў тысячу тон збожжа. Некалькі сезонаў ён працаваў памочнікам на жніве ў свайго бацькі Руслана, які зараз працуе ў гаспадарцы галоўным інжынерам. І камбайн яму дастаўся ад бацькі. Хоць “Лексіён-510” ужо 14 сезонаў працуе на жніве, пакуль ні разу сур’ёзна не падвёў.

Андрэй Каралько з малодшым братам Аляксандрам.

Андрэю падабаецца праца на камбайне, асабліва — дух спаборніцтва. А раўняцца яму ёсць на каго. Сяргей Ляшчынскі — адзін з самых вопытных камбайнераў гаспадаркі, некалькі дзён таму пераадолеў тысячны рубеж. Хоць вопыту яшчэ ў Андрэя малавата, але працаздольнасць, мэтанакіраванасць і жаданне зрабіць як мага лепш і больш дазваляюць кожны дзень намалочваць па 140 тон зерня.

Для Паўла Абакунчыка, камбайнера СУП “Дукора-Агра”, гэта другое жніво ў гаспадарцы. Раней ён працаваў у Мінскім раёне. Разам з памочнікам Андрэем Максімчыкам яны таксама атрымалі першую жаданую тысячу.

Марыя Клімовіч віншуе Паўла Абакунчыка.

— У мінулым годзе ў час уборкі я намалаціў 2640 тон збожжа, — расказвае Павел Васільевіч. — Спадзяюся, што і ў гэтым годзе, разам з памочнікам, намалоцім не менш. Ураджай у гаспадарцы добры — 38 цэнтнераў з гектара, тэхніка падрыхтаваная, арганізавана гарачае харчаванне. Камбайны абсталяваны сцеблепад’ёмнікамі. Камбайнеры і вадзіцелі стараюцца хутчэй убраць вырашчаны ўраджай, пакуль стаіць такое цудоўнае надвор’е.

Камбайнер СГФ “Дрычын” Дзмітрый Рымашэўскі ўбірае хлеб дваццаты сезон. І трэці сезон у яго ў памочніках сын Уладзіслаў. Рымашэўскія першымі ў гаспадарцы намалацілі сваю тысячу тон зерня. Поспех гэты невыпадковы. Дзмітрый — вопытны камбайнер, з адказнасцю ставіцца да сваёй работы. Для яго сёння няма больш важнай задачы, чым хутчэў убраць вырашчаны ўраджай.

Усіх тысячнікаў з працоўнай перамогай на палях гаспадарак павіншавалі начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Марыя Клімовіч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Арахоўская, кіраўнікі гаспадарак. Яны ўручылі ганаровыя граматы, грашовыя прэміі, падарункі і пажадалі плённай працы і новых поспехаў.

Дзмітрый Рымашэўскі.

Анастасія ГЛЕБАВА.

Чытаць 566 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»