Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

10.08.2020

Лукашэнка пры наведванні БНБК падарылі кітайскую залатую чашу з беларускім збожжам

Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць і наведвання Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі ў Пухавіцкім раёне ўручылі сімвалічны падарунак - кітайскую залатую чашу, напоўненую беларускім збожжам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты сувенір сімвалізуе дастатак і багацце. А залатая чаша, згодна з традыцыямі кітайскай культуры, сімвалізуе дзяржаўную сілу і ўладу", - растлумачыў, перадаючы падарунак для прэзідэнта, кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі "Сіцік Канстракшн" у Беларусі Чжан Чжао. Гэта кампанія выступае генеральным падрадчыкам інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве біятэхналагічнай вытворчасці ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" ў Пухавіцкім раёне. Інвестпраект рэалізуецца пры значным удзеле кітайскага боку ў плане фінансавання, будаўніцтва, тэхналогій, а вырабляцца будзе сучасная прадукцыя для АПК з выкарыстаннем мясцовай сыравіны - збожжа. У гэтым кантэксце відавочны сімвалізм уручанага кіраўніку дзяржавы падарунка.

Было адзначана, што старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін першым з сусветных лідараў накіраваў віншаванне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі з упэўненай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. "І мы жадаем вялікай Рэспубліцы Беларусь большага росквіту і магутнасці пад Вашым мудрым кіраўніцтвам", - сказаў Чжан Чжао. "І разам з Кітаем", - дадаў беларускі лідар.

 

Чытаць 660 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»