Галасаваў малады чалавек на школьным участку для галасавання №45, размешчаным у памяшканні Мар'інагорскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. А ў падарунак атрымаў сертыфікат на наведванне басейна «Аквамарын» які адкрыўся ў Мар'інай Горцы ў канцы мінулага месяца.
Аляксей прызнаўся, што з'яўленне ў горадзе такога спартыўнага аб'екта яго парадавала. Ён любіць займацца спортам. З усіх відаў спорту аддае перавагу футболу. Заняткі ў басейне карысныя і для футбалістаў.
Уладальнікамі сертыфікатаў на наведванне новага спартыўнага комплексу сталі не толькі самыя маладыя выбаршчыкі. На многіх выбарчых участках быў арганізаваны іх розыгрыш.
Наталля Пархомчык.