Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.08.2020

Праходзіць датэрміновае галасаванне

4 жнiўня пачынаецца датэрміновае галасаванне, і некаторыя пухаўчане ўжо выканалі свой грамадзянскі абавязак. Нагадаем, прагаласаваць датэрмінова можна да 8 жніўня з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. У асноўны дзень выбараў выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8.00 да 20.00

На Ленінскіv ўчастак для галасавання № 43 старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Сабалеўская прыйшла галасаваць датэрмінова, таму што ў дзень асноўнага галасавання, 9 жніўня, яна будзе назіральнікам у Пухавіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Акрамя яе, ад ветэранскай арганізацыі раёна на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць працаваць 53 назіральніка.

Ганна Сабалеўская ўзначальвае ветэранскую арганізацыю больш за 10 гадоў.

- У мяне два сына і чатыры ўнука, - кажа Ганна Аляксандраўна. - Я хачу, каб яны жылі ў прыгожай квітнеючай краіне. Сёння мы маем магчымасць спакойна працаваць і гадаваць дзяцей, будаваць планы на будучыню. Я галасую за мір на нашай роднай зямлі, за ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Моладзі хачу пажадаць быць годнымі нашчадкамі пакалення пераможцаў.

Анастасія Плятнёва.

Чытаць 634 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»