Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

03.08.2020

З размахам! У Мар'інай Горцы адзначылі Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый

«Тата, глядзі, як шмат дэсантнікаў. Яны сёння паўсюль» Гэтую рэпліку хлапчука гадоў шасці я пачула ў аўтобусе, калі пад'язджала да парку ў Новай Зары, і яна, на мой погляд, вельмі дакладна перадае атмасферу святкавання Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый. 2 жніўня ў наш горад штогод прыязджаюць тыя, хто служыў у «крылатай пяхоце». Сёлета адзначалася 90-годдзе ПДВ, правапераемнікамі якіх з'яўляюцца сілы спецыяльных аперацый.

3 8 20 2

Пачалося свята з урачыстага ўскладання кветак на Алеі Славы, затым галоўнай пляцоўкай быў парк у Новай Зары. За стараннасць і дасягнутыя поспехі ў службе лепшых афіцэраў і прапаршчыкаў узнагародзілі Граматамі, нагруднымі знакамі «За бездакорную службу ў сілах спецыяльных аперацый». Узнагароды вайскоўцам уручыў намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл палкоўнік Аляксей Папоў, які з 2014 па 2017 год камандаваў брыгадай.

За асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь каштоўным падарункам Аляксей Папоў узнагародзіў палкоўніка ў адстаўцы Аляксандра Чмырова.

Па традыцыі адзначылі ветэранаў сіл спецыяльных аперацый. Юбілейныя медалі «90 гадоў на абароне Айчыны» ўручыў камандзір в/ч 89417 палкоўнік Дзмітрый Кучук.

Са святам вайскоўцаў таксама павіншавалі старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Алег Белаконеў, старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Прановіч і старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Уладзімір Парфянкоў.

Далей гледачы з цікавасцю глядзелі паказальныя выступленні па рукапашным баі і альпінісцкай падрыхтоўцы. Вайскоўцы рыхтуюць падобныя выступленні да кожнага свята, але заўсёды знаходзяць, чым здзівіць гледачоў. У гэтым годзе праграму ўпрыгожылі элементы вогненнага шоў, якія, дарэчы, выконвалі дзяўчаты.

Вайскоўцы падарылі свята ўсім гараджанам. Выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення, салдацкая каша, цір, — цікава было ўсім. Працавалі атракцыёны для дзяцей, аквагрым, гандлёвыя кропкі, дзе можна было купіць не толькі што-небудзь для перакусу, але і сувеніры на памяць. Шмат гледачоў сабраў святочны канцэрт. Фінальную песню «Сінь» госці падпявалі разам з артыстамі.

Кацярына Дабрыцкая.

Чытаць 688 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»