Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.07.2020

Пухавіцкім медыкам падзякавалі за працу падчас пандэміі каранавіруса

Загадчыца Шацкай бальніцай Ірына Арцюх, загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення Мар'інагорскай ЦРБ Алёна Семянюк, галоўны ўрач Мар'інагорскай ЦРБ Людміла Жарынава, урач агульнай практыкі Ларыса Малюкова, старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА «БСЖ» Святлана Сарока, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова, загадчыца рэнтгеналагічнага аддзялення Святлана Сітнік, намеснік старшыні РА «БСЖ» Аксана Сачышына.

- Жыццё ва ўмовах пандэміі каранавіруса шмат у чым змяніла нас. Медыцынскія работнікі, якія апынуліся на перадавой барацьбы з невядомым вірусам, не засталіся сам-насам з гэтай праблемай: беларусы адразу аб'ядналіся, каб аказаць дапамогу тым, хто ратуе жыцці, - адзначыла старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Сарока на сустрэчы, якая прайшла ў Мар'інагорскай ЦРБ. — Наша арганізацыя таксама не засталася ў баку: мы прымалі ўдзел у маштабнай акцыі «Марафон падтрымкі». Закуплялі неабходныя сродкі абароны, бытавую тэхніку. У медустановы перадавалі абсталяванне, касметычныя і гігіенічныя сродкі, у якіх мае патрэбу кожная бальніца. А сёння, хоць і рана казаць аб тым, што вірус пераможаны, настаў час падзякаваць медыцынскім работнікам за іх працу, за смеласць, старанне, прафесіяналізм.

29 07 20 3

Святлана Сітнік і Святлана Сарока.

Менавіта з гэтай ганаровай місіяй Святлана Сарока і прыехала ў Мар'іну Горку, дзе працаваў інфекцыйны шпіталь. Ад імя Беларускага саюза жанчын яна падзякавала за працу калектыву медустановы і ўручыла падарункі ўрачам Ірыне Арцюх, Алёне Семянюк, Святлане Сітнік і Ларысе Малюковай, а таксама галоўнаму лекару Мар'інагорскай ЦРБ Людміле Жарынавай.

Ларыса Малюкова і Святлана Сарока.

Ірына Арцюх і Святлана Сарока.

Алена Іванова.

Чытаць 698 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»