Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.07.2020

Пухаўчан з Днём горада павіншаваў Прэзідэнт

У пятніцу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння.

Прэзідэнт азнаёміўся з узорамі ўзбраення, рыштунку і формай адзення падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Кіраўніку дзяржавы таксама паказалі некалькі ўзораў агульнавайсковай формы. Ён пацікавіўся ў вайскоўцаў, наколькі яна зручная і зносаўстойлівая. Нараканняў салдаты і афіцэры не выказалі, адзначыўшы, што новая форма пашыта з дыхаючай тканіны, добра носіцца, акрамя таго, ёсць узоры на любое надвор'е.

У брыгадзе Аляксандр Лукашэнка агледзеў стралковае ўзбраенне, якое выкарыстоўваюць атрады спецыяльнага прызначэння: кулямёты, снайперскія вінтоўкі, аўтаматы, гранатамёты і ракетную ўстаноўку.

У Музеі гісторыі і баявой славы брыгады Аляксандру Лукашэнку распавялі пра гісторыю фармавання 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння, які быў створаны для ўдзелу ў баявых дзеяннях у Афганістане, і подзвігі беларускіх вайскоўцаў-афганцаў.

20 7 20 031

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з воінскім калектывам 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння. «Напэўна, мала такіх частак, дзе я бываю так часта. Гэта не выпадкова. Вы - асаблівы атрад нашых Узброеных Сіл. Прынамсі, я так думаю, і пакуль вы не разупэўнілі мяне ў гэтых думках», - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Пазней падчас размовы з жыхарамі Мар'інай горкі Прэзідэнт адзначыў, што падраздзяленне — адно з лепшых ва Узброеных Сілах. «Гэта вельмі падрыхтаваныя хлопцы. Я меў дачыненне да таго, каб яны сталі такімі. Я ў чацвёрты раз у гэтым падраздзяленні», - сказаў ён.

«Калі вам нехта скажа, што Лукашэнка тут прыехаў прымушаць вайскоўцаў на вуліцах парадак наводзіць... Хоць гэта частка па сваёй спецыялізацыі, калі, не дай бог, дзесьці нейкі майдан, яна як раз можа быць задзейнічана па законе для навядзення парадку. Але пытанне не ў гэтым. Пытанне ў тым, каб мы былі заўсёды гатовы абараніць сваю краіну, Айчыну, гэты кавалак зямлі, на якім жыць не толькі нам, але і дзецям. Гэта - галоўная мая мэта», - падкрэсліў беларускі лідар.

Падчас рабочай паездкі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з інфраструктурай нядаўна пабудаванага ў Мар'інай Горцы басейна «Аквамарын».

Прэзідэнт падкрэсліў, што басейн павінен аказваць не толькі паслугі насельніцтву, але і рыхтаваць перспектыўных плыўцоў для нацыянальнай каманды, каб у будучыні з іх змаглі зрабіць сапраўдных рэкардсменаў. Для гэтага тут усё ёсць. Пры гэтым ён заўважыў, што ў Мінску ні адзін басейн не з'яўляецца датацыйным.

Кіраўнік дзяржавы таксама павіншаваў пухаўчан з юбілеем горада Мар'іна Горка. 65 гадоў таму, 22 ліпеня 1955 года, гарадскі пасёлак атрымаў статус горада. «Я не пажартаваў, калі сказаў, што ў вас усё ёсць і вы на курорце жывяце. Гэта адзін з найпрыгажэйшых куткоў нашай Беларусі. І зусім яшчэ малады, зялёны. Таму са святам вас усіх. Калі трэба будзе дзесцi ледзь-ледзь плячо падставіць, абяцаю, што падстаўлю», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.

Губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын падзякаваў кіраўніку дзяржавы за басейн, які стаў сапраўдным падарункам гораду да яго юбілею.

- Прынята, што госці прыходзяць з падарункам, а гаспадары заўсёды частуюць чымсці смачным. Чым вядомая Мар'іна Горка? Марозівам сваім, - сказаў Аляксандр Турчын і ўручыў Кіраўніку дзяржавы падарунак - кошык з марозівам. Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся аддаць марозіва дзецям, якія сабраліся разам з бацькамі ля новага басейна.

У жыхароў горада была магчымасць пагутарыць з прэзідэнтам і задаць свае пытанні.

БелТА.

Чытаць 723 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»