Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

24.07.2020

«Мы ганарымся сваім горадам!» - жыхары Мар'інай Горкі віншуюць сваю радзіму з юбілеем

У гэтыя дні жыхары Мар'інай Горкі прымаюць шматлікія віншаванні: 65 гадоў таму, 22 ліпеня 1955 года, гарадскі пасёлак атрымаў статус горада. Тут актыўна святкуюць юбілейную дату: жыхары спяваюць песні, чытаюць вершы і імкнуцца натхніць адзін аднаго на новыя здзяйсненні.

Да Дня горада ў Мар'інай Горцы адкрыўся доўгачаканы аб'ект - басейн «Аквамарын». Тут мы сустракаем ганаровага грамадзяніна Пухавіцкага раёна Валерыя Бабука. Пералічваць яго спартыўныя дасягненні і званні можна бясконца: заслужаны трэнер Беларусі, майстар спорту СССР, майстар спорту міжнароднага класа. Цяпер ён кіруе фізкультурна-аздараўленчым комплексам «Энергія» і ўзначальвае Беларускую федэрацыю армрэстлінга.

23 7 20 02

- У нас у раёне даўно чакалі з'яўлення такога цудоўнага аб'екта. Думаю «Аквамарын» будуць наведваць многія гараджане і жыхары раёна, каб займацца фізічнай культурай і спортам. Тут выдатны басейн, спартыўныя залы, ёсць аднаўленчы цэнтр, — адзначае Валерый Бабук.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Бор Пухавіцкага раёна, тут скончыў школу і адкрыў для сябе спорт. А пяць гадоў таму вярнуўся з сталіцы працаваць у Мар'іну Горку і ніколькі аб гэтым не шкадуе.

- У раёне вялікая ўвага надаецца развіццю фізічнай культуры і спорту, натуральна, не без дзяржаўнай падтрымкі. Спорт - гэта ідэалогія — падкрэслівае Валерый Бабук. - Калі на буйных міжнародных спаборніцтвах у гонар спартсменаў паднімаюць беларускі сцяг і гучыць наш гімн, гэта спрыяе ўмацаванню прэстыжу дзяржавы і абуджае пачуццё гонару ў мільёнаў суайчыннікаў за нашу краіну. Спорт і фізічная культура - гэта здароўе нацыі, а здароўе нацыі - аснова моцнай дзяржавы. Хачу павіншаваць усіх са святам, пажадаць дабрабыту, поспехаў і пабольш яркіх, прыгожых перамог!

А каля Дома культуры нас сустрэне песнямі і танцамі народны аматарскі калектыў Беларусі, сямейны ансамбль «Жывіца».

- Хлеба-солі ды шчаслівай долі хочам мы сардэчна ўсім вам пажадаць! - гучаць звонкія галасы артыстаў.

Мастацкі кіраўнік калектыву, член маладзёжнага парламента Нацыянальнага сходу Юрый Крывашэй звяртаецца да землякоў:

- Няма лепшай старонкі ў свеце, чым тая мясціна, дзе ты нарадзіўся і назаўжды моцна прырос каранямі да бацькоўскай зямлі. З вялікай павагай і сардэчнай цеплынёй народны сямейны ансамбль «Жывіца» віншуе жыхароў Мар'інай Горкі са святам. Жадаем любімаму гораду росквіту, цёплых узаемаадносін з суседзямі і яснага, мірнага неба. Са святам, родны горад!

Адзін з галоўных сімвалаў Мар'інай Горкі - 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння. Гучыць паэтычнае прывітанне ад удзельнікаў музычнага ваеннага аркестра:

Наш город родной, мы тебя поздравляем,
Тебе всей душой процветанья желаем!
Спеши развиваться, на месте не стой.
Мы любим тебя и гордимся тобой!
А всем горожанам желаем удачи,
Чтоб жили дружнее и стали богаче.
И каждый для города изо всех сил
Чтоб только лишь пользу одну приносил.

Ля манумента ў ваенным гарадку жыхароў Мар'інай Горкі павіншаваў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Іван Фаноў. Адкрыта і строга прагучалі словы ветэрана пра тое, што яго пакаленне ваявала не дарма.

- Сёння нас радуюць вялікія перамены ў горадзе і рэгіёне. Мы бачым, што на Пухаўшчыне робіцца шмат для паляпшэння якасці жыцця людзей. 75 гадоў наш народ жыве пад мірным небам дзякуючы міралюбнай палітыцы нашай дзяржавы. Хачу пажадаць, каб і ў далейшым мы захавалі мір і спакой у нашай суверэннай краіне. Хай кожны дзень вас радуе станоўчымі эмоцыямі і радасцю ад дасканалых новых перамог! - сказаў ветэран.

Радасна ўзвіліся ў неба рознакаляровыя шары, выпушчаныя супрацоўнікамі Мар'інагорскай цэнтральнай раённай бальніцы - яны таксама выйшлі павіншаваць горад.

- У гэты святочны дзень я жадаю жыхарам Пухавіцкага раёна здароўя. Мы, медыцынскія работнікі, ўсё для гэтага зробім. Будзьце здаровыя! - пажадала ўдзельнікам урачыстасці галоўны ўрач Людміла Жарынава.

Яе калега, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Пухавіцкага раёна Алена Пархімчык, лічыць, што ў горада Мар'іна Горка самая прыгожая і паэтычная назва. Тут яна нарадзілася і вырасла.

- Я люблю свой горад і ганаруся тым, што дзякуючы карпатлівай штодзённай працы яго жыхароў ён з кожным годам становіцца ярчэй і прыгажэй. Сёння свята, і я віншую Мар'іну Горку з днём нараджэння. Жадаю яснага мірнага неба, росквіту і дабрабыту, а ўсім яго жыхарам — здароўя, шчасця, радасці і любові, — сказала Алена Пархімчык.

Тое, як змяняецца Мар'іна Горка, не можа нікога пакінуць абыякавым, лічыць загадчыца дзіцячым садам №6 Аксана Сачышына. Дашкольную ўстанову ведаюць далёка за межамі горада, але для гэтага кіраўніку і яе калектыву прыйшлося нямала папрацаваць.

- Сёння сапраўды ўрачысты дзень, і мы ад усёй душы віншуем вас са святам, - кажа Аксана Сачышына. - Жадаем, каб наш любімы горад развіваўся, квітнеў, рос і маладзеў. Хай будзе пабольш тут прыгожых утульных дамоў, дагледжаных двароў. Мы рады бачыць вакол шчаслівыя, ўсмешлівыя твары. Прыемна ўсведамляць, што нашы дзеці растуць у камфорце, вучацца ў сучасных школах, і нашы старыя не адчуваюць сябе забытымі. Мы ганарымся сваім горадам! Моцнага ўсім здароўя, святочнага настрою, слаўных спраў і новых працоўных здзяйсненняў, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Першы дырэктар Мар'інагорскай гімназіі Ала Ралькевіч адзначыла:

— Толькi наша зямля, тая, дзе ты нарадзiўся, робiць нас моцнымi, дае нам сiлы. I мы заўжды памятаем аб ёй, асабліва ў далёкіх вандроўках. Таму я жадаю любiць сваю зямлю, той куток, дзе вы нарадзiлiся, дзе жывяце і працуеце. Мы ўсе робім наш горад такiм прыгожым. Няхай ён квітнее і надалей! Жадаю вам здароўя і сіл для таго, каб працаваць дзеля будучынi нашага раёна i горада. А дзе браць сiлы, я ўжо сказала: ад нашай малой зямлi.

Сваё віншаванне яна дапоўніла чатырохрадкоўем:

Я чэрпаю сiлы ад сонца,
Ад водару траў i жнiўя,
Каб толькi жыла ты бясконца,
Малая радзiма мая!

Пакуль у адных жыхароў была магчымасць падрыхтавацца да Дня горада, у іншых зусім не заставалася часу на адпачынак. Нягледзячы на святочныя дні, у палях не перастаюць працаваць трактары і камбайны. Цяпер самы час для нарыхтоўкі кармоў. На землях сельгаспрадпрыемства «Агра-абярэг» мы сустрэлі яго кіраўніка Пятра Казака.

Ён павіншаваў з юбілеем жыхароў Мар'інай Горкі не толькі ад сябе, але і ад ўсяго калектыву гаспадаркі:

— Жадаю моцнага здароўя, поспехаў і працвітання. За гэтыя гады Пухавіцкі раён вельмі ступіў у развіцці. Мы выраслі ў разы па вытворчасці мяса і малака, збожжа. Палепшыўся дабрабыт сельскіх працаўнікоў. У нас ёсць усе ўмовы для таго, каб годна жыць і працаваць. Усім аптымізму і моцнага здароўя на карысць росквіту нашага раёна і роднай краіны!

Старшыня Пухавіцкага райвыканкама Віктар Каляда звяртае ўвагу, што ў гэтыя дні Мар'іна Горка адзначае яшчэ адзін юбілей: 95 гадоў таму яна стала адміністрацыйным цэнтрам раёна.

У гістарычных крыніцах горад згадваецца яшчэ ў XVI стагоддзі як паселішча, яго назва авеяна прыгожымі легендамі, а гістарычны шлях адзначаны ратнымі і працоўнымі подзвігамі.

- Нам пашчасціла жыць і працаваць у адным з самых вялікіх раёнаў Мiншчыны. Пухаўшчына - сэрца нашай роднай Беларусі. Недалёка ад Мар'інай горкі, каля вёскі Антонава, усталяваны геадэзічны знак, які сведчыць аб тым, што тут знаходзіцца цэнтр Беларусі, — адзначыў кіраўнік раёна цікавы факт. - З кожным годам наш горад развіваецца ўсё больш і больш: актыўна будуюцца шматпавярховыя дамы, растуць мікрараёны індывідуальнай забудовы, ствараюцца новыя працоўныя месцы, адкрываюцца гандлёвыя, адукацыйныя, гісторыка-культурныя, спартыўныя аб'екты.

Віктар Каляда пажадаў усім жыхарам горада моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і поспехаў у працы:

- Спадзяюся, што і ў далейшым мы будзем прыкладаць усе свае сілы, веды і вопыт для таго, каб наш горад і раён дынамічна развіваліся, каб усе разам мы ўпісалі яркія старонкі ў гісторыю нашай роднай Беларусі. Са святам вас!

Крыніца: Млын.бай

Чытаць 815 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»