Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

24.07.2020

Прэзідэнт наведвае 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе сёння рабочую паездку ў Пухавіцкі раён, падчас якой наведвае 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб арганізацыйна-штатнай структуры і асноўных задачах брыгады, ён азнаёміцца з узорамі ўзбраення, рыштунку і формай адзення падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння. Прэзідэнт наведае музей гісторыі і баявой славы брыгады, пасля чаго сустрэнецца з воінскім калектывам.

Падчас рабочай паездкі Аляксандр Лукашэнка таксама плануе наведаць адкрыўisся ў Мар'інай Горцы басейн «Аквамарын» і азнаёміцца з перспектывамі будаўніцтва ў вобласці аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры.

5-я брыгада спецыяльнага прызначэння была сфарміравана ў Мар'інай Горцы 1 студзеня 1963 года. Яе вайскоўцы ў 1985-1988 гадах ваявалі ў Афганістане (для гэтага быў створаны 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння) , а ў пачатку 1990-га выконвалі ўрадавае заданне па стабілізацыі становішча ў Армянскай ССР.

У верасні 2002 года Аляксандр Лукашэнка ўручыў 5-й брыгадзе новы баявы сцяг вайсковай часткі наўзамен савецкага і грамату Прэзідэнта Беларусі. З мая 2007 года воінскае фарміраванне ўваходзіць у склад сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.

Брыгада прызначана для выканання разведвальных і спецыяльных задач як у глыбокім тыле праціўніка, так і на сваёй тэрыторыі. Яна складаецца з кіравання брыгады, пяці атрадаў спецыяльнага прызначэння, у тым ліку двух афіцэрскіх, і падраздзяленняў забеспячэння. На яе ўзбраенні знаходзяцца аўтамабілі павышанай праходнасці «Волат», «Цмок» і стралковая зброя (аўтаматы і кулямёты, снайперскія вінтоўкі і іншае).

Крыніца: БелТА

Чытаць 680 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»