Леанід Паўлавіч пацікавіўся, якія пытанні хвалююць вернікаў і як паўплывала пандэмія на наведванне храмаў. Прадстаўнікі духавенства распавялі, што вернікаў сапраўды стала менш. У храмах і касцёлах выконваюцца меры па прафілактыцы распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыі, паступова людзі пачынаюць вяртацца да звыклага жыцця і хадзіць у царкву. Гаварылі і аб складанасцях будаўніцтва новых храмаў у сувязі з пандэміяй, закранулі таксама асабістыя пытанні.
Пасля завяршэння сустрэчы Леанід Гуляка наведаў сабор святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў Мар'інай Горцы.
Кацярына Вернiкоўская.