Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

16.07.2020

Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын наведаў СТАА «Марозпрадукт»

Сяргей Дабудзько, Аляксандр Турчын, Віктар Каляда.

Генеральны дырэктар СТАА «Марозпрадукт» Сяргей Дабудзько суправаджаў губернатара падчас невялікай экскурсіі па вытворчых цэхах.

Сяргей Васільевіч распавёў, што кампанія пастаянна ўкараняе інавацыйныя тэхналогіі вытворчасці, пашырае дыстрыбутарскую сетку ў Беларусі і за мяжой. У актыўнай базе больш за 13 000 гандлёвых кропак. На прадпрыемстве працуе больш за 750 чалавек. Штогод кампанія вырабляе каля 8 000 тон марозіва. Гэта галоўны прадукт, якім прадпрыемства па праве ганарыцца. Арыентуючыся на пажаданні спажыўцоў, тэхнолагі распрацоўвалі і смачныя пламбіры, і больш лёгкае сметанковае марозіва, а таксама сакавітыя фруктовыя льды.

На тэрыторыі завода па выпуску марозіва размяшчаецца таксама лагістычны цэнтр. А два гады таму ТАА «Гандлёвы дом «Марозпрадукт» адкрыў тут жа завод па вытворчасці замарожаных паўфабрыкатаў.

16 7 20 2

Знаёмячыся з тым, як наладжана вытворчасць пельменяў, варэнікаў і чабурэкаў пад гандлёвай маркай «Мар'іна», губернатар пераканаўся, што на заводзе ўсё арганізавана ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі якасці. Пры вытворчасці гэтай прадукцыі не выкарыстоўваюцца ніякія штучныя дадаткі.

- Мы прытрымліваемся правілаў, якія дазваляюць выпускаць якасную, бяспечную і смачную прадукцыю,— сказаў Сяргей Дабудзько.

Падчас візіту Аляксандр Турчын таксама пагутарыў з работнікамі прадпрыемства.

Чытаць 775 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»