Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.07.2020

У складзе Маладзёжнага парламента - наш зямляк

Юрый Крывашэй з членамі Маладзёжнага парламента — прадстаўнікамі Мінскай вобласці.

У Мінску 2 ліпеня адбылося першае пасяджэнне Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь. У яго ўвайшлі па 10 прадстаўнікоў ад усіх абласцей краіны і горада Мінска - усяго 70 чалавек ва ўзросце ад 18 да 31 года.  У іх ліку Юрый Крывашэй - мастацкі кіраўнік народнага аматарскага калектыву - сямейнага ансамбля «Жывіца» Борскага сельскага Дома культуры.

Тое, што Юрый Крывашэй быў названы ў ліку кандыдатаў у склад Маладзёжнага савета пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, не здзівіла. У маладога чалавека насычанае творчае жыццё: ён з'яўляецца членам Беларускага саюза музычных дзеячаў, лаўрэатам і пераможцам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў і конкурсаў, піша музыку, вучыцца ў магістратуры. Юрый займае актыўную грамадзянскую пазіцыю. І праца ў маладзёжным парламенце - гэта для яго добрая магчымасць паспрабаваць сябе ў палітычнай сферы, набыць іншы вопыт зносін з людзьмі.  Хоць, прызнаюся, гутарыць з ім не пра музыку, а пра палітыку крыху нязвыкла.

— Перад пачаткам пасяджэння мы сустрэліся са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, — распавёў аб першым дні працы Маладзёжнага парламента Юрый. - Яна пажадала поспехаў і паабяцала ўсялякую падтрымку з боку парламентарыяў, адказала на пытанні.

Падчас першага пасяджэння вырашаліся арганізацыйныя пытанні: былі абраны старшыня і намеснік старшыні Маладзёжнага парламента, сфарміраваны пастаянныя камісіі. Я ўвайшоў у склад пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры. Яе праца пачалася адразу пасля завяршэння першага пасяджэння. Члены камісіі абмеркавалі праблемы, з якімі сутыкаюцца маладыя людзі ў сферы культуры, адукацыі і навукі, і магчымыя шляхі іх вырашэння.

У перыяд паміж пасяджэннямі Маладзёжнага парламента вырашылі праводзіць відэаканферэнцыі, каб аператыўна абмяркоўваць пытанні, якія ўзнікаюць у кампетэнцыі нашай камісіі.  Першы працоўны дзень Маладзёжнага парламента завяршыўся вельмі ўрачыста: мы прымалі ўдзел у сходзе і святочным канцэрце, прысвечаным Дню Незалежнасці нашай краіны, які праходзіў у Палацы Рэспублікі.

Пытанне аб стварэнні рэспубліканскага Маладзёжнага парламента было ўзнята падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі ў маі 2017 года з прадстаўнікамі вучнёўскай моладзі на форуме «Моладзь. Погляд у будучыню».  Гэтая ініцыятыва атрымала падтрымку кіраўніка дзяржавы. На працягу трох апошніх гадоў ішла актыўная праца па яе рэалізацыі. У лютым бягучага года Савет Палаты прадстаўнікоў зацвердзіў Палажэнне аб маладзёжным Савеце (парламенце).  Ён функцыянуе пры Савеце Рэспублікі і Палаце прадстаўнікоў. Яго члены змогуць удзельнічаць у пасяджэннях сесіі Палаты прадстаўнікоў, працаваць з дэпутатамі ў акругах, уносіць свае прапановы пры стварэнні законапраектаў і, што немалаважна, вучыцца ў дарослых парламентарыяў.

Узначаліў Маладзёжны Савет (парламент) Ягор Макарэвіч, які працуе намеснікам начальніка аддзела рэалізацыі міжнародных праектаў установы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь».

 Наталля Пархомчык.

Чытаць 691 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»