Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што 15 ліпеня 2020 года Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Гуляка Леанід Паўлавіч будзе праводзіць з 10.00 да 11.00 прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб і «прамую тэлефонную лінію» па нумары 8-01713-67207
Мерапрыемства будзе праходзіць у адміністрацыйным будынку Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта (г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47).
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў дні і гадзіны працы Пухавіцкага райвыканкама па тэлефоне 8 (01713) 20424.