Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

09.07.2020

Лепшым аператарам АЗС па Мінскай вобласці стала пухаўчанка

Дырэктар ААТ «Пухавічынафтапрадукт» Юрый Лагунчык і Інга Сяргеенка.

Паспрабаваць стаць лепшым па прафесіі зможа зараз кожны работнік аўтазаправачных станцый ГПО «Беларуснафта». Спецыяльна для стымулявання імкнення да прафесійнага росту адміністрацыя і прафкам кампаніі прынялі рашэнне аб правядзенні штомесячнага конкурсу сярод аператараў АЗС у кожнай вобласці і сталіцы нашай краіны.

Адным з першых пераможцаў новага конкурсу стала пухаўчанка Інга Сяргеенка. Яна была прызнана лепшым аператарам Мiнскай вобласці ў красавіку 2020 года.

Расказвае начальнік участка АЗС ААТ «Пухавічынафтапрадукт» Ягор Норык:

- Выбірае лідэраў інфармацыйна-аналітычная сістэма SAP Business Objects Web Intelligence з дадзеных справаздачы «Рэйтынг аператараў». У ацэнцы ўлічваюцца індывідуальныя фактычныя вынікі ўдзельнікаў. А дакладней - тры паказчыкі эфектыўнасці працы: канверсія касавых чэкаў (суадносіны колькасці здзейсненых пакупак спадарожных тавараў і паслуг да агульнай колькасці пакупак), сярэдні чэк (сярэдняя сума продажаў спадарожных тавараў і паслуг у адным чэку) і трафік (сярэдняя колькасць чэкаў з нафтапрадуктамі за 1 гадзіну).

Нам прыемна, што ў ліку першых пераможцаў - наша аператар Інга Сяргеенка. Працуе Інга на АЗС № 9. Заўсёды ветлівая, добразычлівая і ўважлівая да кліентаў. Яна сапраўдны прафесіянал у сваёй справе. І, што вельмі важна, праяўляе ініцыятыву, імкнецца выконваць свае абавязкі так, каб кліенты заставаліся задаволеныя абслугоўваннем і вярталіся да нас зноў і зноў.

За перамогу ў конкурсе Інзе былі ўручаны дыплом, кубак пераможцы і грашовы сертыфікат.

Алена ШАНТЫКА.

Чытаць 729 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»