Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.07.2020

Пухавіцкі калектыў у тэлепраекце “Наперад у мінулае”

Народны фальклорны калектыў “Зарачанка” і дзіцячы фальклорны калектыў “Зараначка” Блонскага сельскага Дома культуры ў чарговы раз сталі ўдзельнікамі музычнага тэлепраекта “Наперад у мінулае”. Яны запісалі дзве перадачы, у тым ліку і юбілейную, чатырохсотую! У ёй калектыў выконвае песню “Ой, на гары ды дубіна”. Для другой перадачы запісалі абрад Купалле — своеасаблівую візітоўку “Зарачанкі”.

— Перад тым, як запісаць праграму, прысвечаную Купаллю, нам давялося правесці суботнік, — расказала кіраўнік калектываў “Зарачанка” і “Зараначка” Алена Петрусенка. — Важнай часткай падрыхтоўкі стаў пошук месца для здымак. Зразумела, што дзея павінна адбывацца каля ракі. Адпаведнае месца патрэбна было не толькі знайсці, але і прывесці ў парадак. За дапамогай звярнуліся да старшыні Блонскага сельвыканкама Алены Гнядзько. Яна прапанавала некалькі варыянтаў на беразе Цітаўкі. Больш за ўсё спадабалася паляна, якую жыхары аграгарадка Блонь выкарыстоўваюць як пляж. Але, на жаль, у месцах свайго адпачынку нашы людзі пакідаюць нямала смецця. І ўдзельнікам калектыву прыйшлося правесці там суботнік. З арганізацыяй пакосу травы дапамог сельвыканкам. Здымачнай групе месца спадабалася. І кадры атрымаліся сапраўды прыгожымі, — падкрэсліла Алена Мікалаеўна.

8 7 20 2

8 7 20 2

Усім, хто займаецца вывучэннем і захаваннем народнай культуры, хочацца, каб цікаўнасць да яе была ў моладзі. Менавіта ў абрадах, звязаных з тымі ці іншымі жыццёвымі з’явамі, адчуваецца яе глыбіня, упэўнена Алена Мікалаеўна. Сваім важным жыццёвым дасягненнем яна лічыць тое, што ў свой час атрымалася стварыць дзіцячы калектыў “Зараначка”. У 2021 го-дзе споўніцца 10 гадоў, як ён існуе. І ў калектыве ёсць дзяўчынкі і хлопчыкі, якія наведваюць яго ўвесь гэты час. Сёння можна ўжо сказаць, што абыякавымі да народнага мастацтва яны не будуць.

— Так складваецца наша жыццё: цікаўнасць да некаторых рэчаў то з’яўляецца, то знікае. Датычыцца гэта і старажытных народных традыцый, — далей падзялілася сваімі думкамі Алена Петрусенка. — Абраднасць адыходзіць з жыцця. Калі мэтанакіравана не займацца зберажэннем пэўных элементаў народнай культуры, іх можна згубіць. Удзел у тэлепраекце “Наперад у мінулае” даў магчымасць не толькі паказаць, як святкавалі Купалле на Пухавіччыне, але і пакінуць гэта ў архівах, што дасць магчымасць будучым даследчыкам працаваць з нашым, пухавіцкім, матэрыялам.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 731 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»