Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

07.07.2020

У Мар’інай Горцы адбылося святкаванне Купалля

Увечары 6-га ліпеня ў Мар’інай Горцы адбылося святкаванне Купалля. Гэтая старажытная традыцыя прывабіла нямала маладых гараджан. У святочнай  праграме “Купальскі карагод”, якая была арганізавана ў парку імя Любы Гайдучонак,  актыўны ўдзел прынялі юнакі і дзяўчаты, а таксама дзеці малодшага ўзросту, за якімі пільна сачылі іх бацькі, дзядулі і бабулі.

На попыт маладых пакупнікоў быў разлічаны і асартымент тавараў ва ўстаноўленых тут гандлёвых палатках: слаш, папкорн, салодкая вата, кандытарскія вырабы, паветраныя шарыкі, цацкі, сувеніры… Радасныя дзіцячыя галасы раздаваліся з гульневых пляцовак і атракцыёнаў.

Аб тым, як святкавалі Купалле нашы далёкія продкі, паказалі сабраўшымся народны фальклорны ансамбль “Зарачанка” і дзіцячы фальклорны калектыў “Зараначка” Блонскага сельскага Дома культуры, якія падрыхтавалі абрадавую праграму “Купалле”.

07 7 20 2

07 7 20 2

07 7 20 2

07 7 20 2

У актыўны рух перайшла аўдыторыя гледачоў, калі вядучыя  свята Купаліш і Купалінка запрасілі ўсіх жадаючых прыняць удзел у квэсце, для правядзення якога работнікамі раённага Цэнтра культуры былі арганізаваны тэматычныя пляцоўкі. На адной з іх трэбы было адказаць на загадкі, на другой— сплесці купальскі вянок, а яшчэ — правесці абрад з куклай-вязанкай, сфатаграфавацца з русалкамі, уступіць у бой падушкамі і пераскочыць праз сімвалічнае вогнішча, зробленае с крапівы. Удзельнікам квэста выдаваліся жэтоны, якія давалі права атрымаць падказку, дзе можа знаходзіцца цуда-кветка. Знайшоўшых яе чакаў прыз.

Кульмінацыяй свята, як і было з даўніх гадзін, стала купальскае вогнішча, у якім былі спалены ачышчальны вянок і, сімвалізуючыя ўсё дрэннае ў жыцці, куклы-вязанкі. Купальскі карагод вакол вогнішча працягваўся, пакуль яно не дагарэла. А потым літаральна за хвіліну адбыўся пераход ад мінулага да сучаснага — пачалася маладзёжная дыскатэка, якая затрымала ў парку многіх яго наведвальнікаў.

07 7 20 2

07 7 20 2

07 7 20 2

07 7 20 2

07 7 20 2

Андрэй МАЗАНІК.

Чытаць 735 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»