Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.07.2020

Помнім і ганарымся

Урачыстыя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь адбыліся ў горадзе Мар’іна Горка  на Алеі воінскай славы — гісторыка-культурным комплексе, які адкрылі ў мінулым годзе да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэта месца за год стала знакавым для гараджан і жыхароў раёна. Тут прайшло нямала важных мерапрыемстваў з удзелам моладзі і ваеннаслужачых. Цяпер стане традыцыяй адзначаць тут і галоўнае свята  нашай краіны.

6 7 20 02

6 7 20 02

6 7 20 02

6 7 20 02

З Днём Незалежнасці і 76-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пухавіччан павіншаваў старшыня райвыканкама Віктар Каляда.

Віктар Міхайлавіч адзначыў, што Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — свята, якое аб’ядноўвае нас у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.

Удзельнікаў святочнага мерапрыемства павіншавалі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Анатоль Скіталец, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Алена Мазанік.

Кветкі да помніка воінам-дэсантнікам, якія аднымі з першых уступілі ў бой з ворагам і нягледзячы на няроўныя сілы, аказалі супрацьстаянне ворагу і тым самым унеслі свой уклад у разбурэнне плана аб імгненным захопе Савецкага Саюза, усклалі ветэраны, кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Пухавіччыны, моладзь.

6 7 20 02

6 7 20 02

6 7 20 02

6 7 20 02

6 7 20 02

У святочнай праграме сёлета няшмат  масавых мерапрыемстваў, аднак пасля цырымоніі ускладання кветак адбыўся плац-канцэрт ваеннага аркестра, выступленне якога заўсёды чакаюць і шчыра прымаюць пухавіччане.

Увечары гараджан чакаюць у гарадскім парку імя Любы Гайдучонак, дзе будуць працаваць спартыўныя пляцоўкі, дзіцячыя гульнёвыя зоны. Арганізавана і работа гандлёвых кропак.

На сцэне парка пройдзе канцэрт “З любоўю да цябе, Беларусь!”. І традыцыйна свята завершыцца акцыяй “Спяваем гімн разам”.

Алена ШАНТЫКА.

Здымкі  Наталлі  ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 731 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»